Грамадства33

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра

Беларусы заўважаюць значнае падаражанне чырвонай ікры ў крамах. Кілаграм гэтага далікатэсу ў некаторых выпадках каштуе каля 900 рублёў — прыкладна траціну сярэдняга заробку ў краіне, піша «Анлайнер».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле звестак Белстата, у верасні 2026 года кілаграм ікры ласосевых рыб у сярэднім каштаваў 311,61 рубля. За год сярэдняя цана вырасла: у верасні 2025‑га яна складала 261,44 рубля.

Беларусь вырабляе ўласную чорную ікру, а чырвоная на беларускія прылаўкі трапляе пераважна з Расіі. Аднак у Расіі сёлета рэзка скарацілася вытворчасць чырвонай ікры. Паводле ацэнак аналітычнай платформы Tridge, у 2026 годзе яна можа скласці каля 3 тысяч тон супраць амаль 13 тысяч тон годам раней.

Адной з прычын называюць анамальнае пацяпленне ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, якое ўплывае на міграцыю рыбы і наяўнасць яе харчовых рэсурсаў.

Крама «Еўраопт» у Лідзе

Скарачэнне вытворчасці прывяло да таго, што рознічныя цэны на ікру гарбушы і неркі падвоіліся, а ікра кеты падаражэла на 50%. Галіновыя эксперты адзначаюць, што чырвоная ікра паступова пераходзіць з катэгорыі звычайных прадуктаў харчавання ў катэгорыю прадметаў раскошы або сімвалічных тавараў.

Крама «Суседзі» ў Мінску

Журналісты «Анлайнера» звярнуліся да пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак Беларусі па каментары наконт росту цэн. На момант публікацыі іх адказы яшчэ не былі атрыманыя.

Каментары3

  • Ананасы в шампанском
    28.10.2026
    Фух!.. Хорошо хоть не черная!
  • Вераніка
    28.10.2026
    Наша Ніва, дык расследуйце гэтае пытанне ў Эўрапэйскім маштабе!
  • Отец Засандалий
    28.10.2026
    Под крыжвчок баклажанная лучше заходит

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць