Нерухомасць

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён

У прэміяльным квартале Depo на плошчы Перамогі стартавалі продажы нерухомасці ў доме Rotax 2. У ім 36 кватэр, а з унутранага двара жыхары змогуць трапіць на пешаходную вуліцу. Цэны пачынаюцца ад $5023 за квадратны метр, піша Office Life.

Будаваць Rotax 2 пачалі ў маі гэтага года, а здаць яго плануюць да канца 2028-га. Дом размешчаны на мяжы квартала і вуліцы Чырвонай. Побач знаходзіцца галоўны арт-аб'ект — «Трамвай, які раствараецца ў часе», набярэжная Свіслачы, галоўная веладарожка, а з двара дома можна будзе трапіць у рэстаран або на пешаходную вуліцу квартала.

Самая маленькая кватэра — 49 квадратных метраў, самая вялікая — 181. Вышыня столяў на тыпавых паверхах — 3,06 метра. Але ёсць і фарматы на апошніх узроўнях з пераменнай вышынёй столяў да 6,78 метра.

Жыллё будзе без чыставога аздаблення, а галоўнай «фішкай» дома стане шкленне. Напрыклад, ёсць мансарды з вуглавымі вокнамі або кватэры з панарамнымі вітражамі.

У доме прадстаўлены розныя тыпы кватэр — ёсць камерныя, а ёсць сямейныя рэзідэнцыі. Напрыклад, пяціпакаёвая кватэра з трыма спальнямі і машына-месцам абыдзецца ў $961,5 тыс.

Прэміяльным кварталам Depo займаецца забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент». Цалкам скончыць ЖК плануюць да 2029 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў5

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць