Свет

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну

Уладзімір Раманаў 30 кастрычніка напісаў, што з акупаваных Алешак ва Украіну выязджаюць 17 аўтобусаў, а ў Расію — толькі чатыры. З 31 кастрычніка яго канал не абнаўляецца. Некаторыя тэлеграм-каналы пішуць пра магчымае затрыманне Раманава.

У канале «Романов Лайт» пяты дзень няма новых публікацый. Да гэтага расійскі Z-блогер рэзанансна пракаментаваў гуманітарную місію ў Алешках.

30 кастрычніка Раманаў паведаміў пра колькасць аўтобусаў з тымі, хто вырашыў ехаць ва Украіну і хто ў Расію. Па словах Раманава, з акупаваных Алешак ва Украіну выехалі 17 аўтобусаў, а ў Расію — 4. Ён таксама засумняваўся, што расійскае тэлебачанне пакажа гэтую карціну: «Па тэлевізары хутчэй за ўсё пакажуць больш нашых аўтобусаў, але ў іх будуць глуха заштораныя вокны».

Хутка і колькасць аўтобусаў, і заўвага пра тэлебачанне з яго допісу зніклі. А з 31 кастрычніка канал наогул не абнаўляецца.

На фоне незвычайнага маўчання блогера, які раней публікаваў дзясяткі допісаў штодзень, канал «Незыгарь» са спасылкай на «Агрегатор правды» напісаў, што Раманава затрымалі ў Севастопалі — яго нібыта могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за «фэйкавыя» матэрыялы пра эвакуацыю. Доказаў ці афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Афіцыйных лічбаў вывезеных жыхароў Алешак ні расійскі, ні ўкраінскі бок не публікавалі. Меланія Трамп, пры пасрэдніцтве якой прывялі гэту гуманітарную місію, заявіла, што агулам удалося эвакуяваць каля 800 чалавек. Але гэтая лічба, імаверна, завышаная. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў5

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць