Здароўе11

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі

Замовіць можна безрэцэптурныя лекі, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду.

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі. Гэта чарговы этап праекта першай дзяржаўнай інтэрнэт-аптэкі pharmamall.by. Яго рэалізавалі «Белфармацыя» і «Белпошта», паведамляе Мінздароўя.

Дастаўка распаўсюджваецца не на ўсе аптэчныя тавары.

Так, на дом можна замовіць безрэцэптурныя лекавыя сродкі, уключаныя ў пералік Мінздароўя, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду.

Таксама гэта датычыцца толькі той прадукцыі, якая патрабуе тэмпературнага рэжыму захоўвання не ніжэй за +15 градусаў.

Рэцэптурныя прэпараты па-ранейшаму нельга дастаўляць — гэта забаронена законам. Аднак іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы.

З дапамогай новага сэрвісу таксама нельга будзе замовіць на дом лекавыя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 25%, удакладнілі ў ведамстве.

Для тых, хто не мае доступу да сеткі або мае патрэбу ў прафесійнай кансультацыі, прадугледжана альтэрнатыва.

Аформіць заказ і атрымаць дапамогу спецыяліста можна па адзіным нумары 169, не выходзячы з дому.

Каментары1

  • oj
    05.11.2026
    18 рублей доставка по беларуси! От таких цен на доставку точно таблетки от сердца понадобятся! ;)

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу14

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў7

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць