Грамадства

Двух беларусаў затрымалі ў Германіі з нелегальным таварам. Гэта ўжо другі раз за два месяцы

У нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія затрымалі двух беларусаў, якія перавозілі ў аўтамабілі тавары прыкладна на 2500 еўра, але не змаглі пацвердзіць іх паходжанне. Гэта адбылося праз два месяцы пасля таго, як мужчын ужо затрымлівалі ў іншай частцы Германіі пры падобных абставінах, піша сайт «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: нямецкая паліцыя

Інцыдэнт адбыўся 3 лістапада на востраве Узедам. Паліцыя праверыла двух беларусаў ва ўзросце 43 і 56 гадоў перад тым, як яны збіраліся выехаць у Польшчу на Mercedes E-класа.

Падчас праверкі высветлілася, што на аднаго з пасажыраў пракуратура горада Найрупін выдала ордар на арышт у сувязі з крадзяжом. Раней ён ужо трапляў у поле зроку паліцыі праз маёмасныя злачынствы, звязаныя з перасячэннем дзяржаўных межаў.

Пры аглядзе аўтамабіля знайшлі вялікую колькасць тавараў штодзённага попыту: капсулы для мыцця, упакоўкі кавы, шакаладныя батончыкі і іншыя рэчы агульным коштам каля 2500 еўра. Мужчыны не змаглі паказаць дакументы, якія пацвярджалі б іх права ўласнасці на гэтыя тавары. Акрамя таго, яны давалі супярэчлівыя тлумачэнні наконт паходжання рэчаў і маршруту паездкі.

Папярэдні раз абодвух беларусаў затрымалі 4 верасня пры выездзе ў Польшчу каля вёскі Помелен. Тады ў іх аўтамабілі знайшлі пральны парашок, алкаголь, каву і сродкі гігіены прыкладна на 3000 еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць