У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі
У тым жа дыскаўнтары паляваў на салодкае і злодзей з Румыніі.

фота: Germanfoods.org
У нямецкім Бад-Фрайенвальдзе (зямля Брандэнбург, Германія) у краме-дыскаўнтары затрымалі 43‑гадовага беларуса. Ён спрабаваў вынесці поўную торбу шакаладу. Пра гэта паведаміла паліцыя Брандэнбурга.
Здарэнне адбылося 5 кастрычніка ў абед. Паводле паліцыі, мужчына выпусціў грошы і пачаў іх збіраць. Супрацоўнікі крамы ў гэты момант зазірнулі ў ягоную торбу і ўбачылі, што яна напоўненая да краёў шакаладам, за які ён не заплаціў.
Адметна, што ў той жа дзень у той жа краме ахоўнік злавіў на крадзяжы шакаладу яшчэ аднаго мужчыну, 37‑гадовага грамадзяніна Румыніі. Ён быў больш паспяховым за беларуса, таму паспеў вынесці поўны заплечнік салодкага. Але ўрэшце знайшлі і яго.
Каментары
І ад радасці, што такое яшчэ бывае, іх пераўняюць эмоцыі і яны забываюць пра інстынкт замахавання.