Свет1111

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»

Фракцыя Вярхоўнай Рады «Еўрапейская салідарнасць», згуртаваная вакол былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, заявіла пра выключэнне народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі са свайго складу. У палітычнай сіле патлумачылі гэта ідэалагічнымі рознагалоссямі, заявіўшы, што публічныя пазіцыі дэпутата наконт завяршэння вайны і будучай сістэмы бяспекі Украіны разыходзяцца з пазіцыяй фракцыі.

Аляксей Ганчарэнка. Фота: сацыяльныя сеткі палітыка

У «Еўрапейскай салідарнасці» адзначылі, што праз гэтыя разыходжанні прынялі рашэнне больш не працягваць сумесны палітычны шлях з Ганчарэнкам. Пры гэтым там падкрэслілі, што гэта не перакрэслівае гадоў сумеснай працы, але партыйнае адзінства, на іх думку, не можа быць фармальнасцю, калі існуюць прынцыповыя рознагалоссі наконт будучыні дзяржавы.

У фракцыі заявілі, што іх зыходная пазіцыя застаецца нязменнай: мір не павінен дасягацца коштам адмовы ад таго, дзеля чаго і дзякуючы чаму Украіна здолела выстаяць у вайне. На думку «Еўрапейскай салідарнасці», кампрамісы могуць быць часткай шляху да завяршэння вайны, але незалежнасць Украіны, яе еўрапейская будучыня, пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці і права самастойна вызначаць уласную сістэму бяспекі не могуць быць прадметам кампрамісу.

Прычынай канфлікту сталі, у прыватнасці, заявы Ганчарэнкі наконт магчымых перамоў з Расіяй. 2 кастрычніка ён апублікаваў у сваім тэлеграм-канале некалькі допісаў, у якіх, сярод іншага, заклікаў «дамовіцца з РФ». Паводле яго меркавання, адразу дамовіцца пра мір немагчыма, але можна рухацца паступова — напрыклад, спачатку дамовіцца пра спыненне ўдараў па партах, а затым пераходзіць да іншых пытанняў. Ён заклікаў «дамаўляцца пра ўсё на свеце».

У той жа дзень «Еўрапейская салідарнасць» заявіла, што мір павінен спыніць вайну, але не можа азначаць капітуляцыю ўкраінскай дзяржаўнасці і ідэнтычнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы заклікі асобных народных дэпутатаў спыніць баявыя дзеянні і пачаць перамовы з Расіяй, заявіў, што Украіна не можа «прагінацца» пад Расію, бо гэта прывядзе да яе «злому».

Дэпутат Аляксей Ганчарэнка вядомы сярод іншага сваёй паслядоўнай крытыкай рэжыму Лукашэнкі, падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху і Палка Каліноўскага. У свой час Ганчарэнка ініцыяваў збор подпісаў пад петыцыяй з заклікам разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю і заклікаў прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй.

Каментары11

  • Справядліва
    05.10.2026
    Ганчарэнка ўпэўнена ішоў да гэтага, гэта не прычына, канешне яго заявы, што трэба "дамаўляцца" з РФ. Зяленскі гавора пра тое, што трэба дамаўляцца таксама і пра энергетычны сісфаер, і зернавя здзелкі. Я думаю пасыл Ганчарэнка пра тое, што трэба аддаць Данбас, адмовіцца ад еўраітэграцыі, калі нават гэта не было сказана прамым тэкстам, але было ўспрынята недвухсэнсоўна, стала апошняй кропляй. Ён гэта адчуў, пачаў пятляць, але марна. Да гэтага ён аблічаў ТЦК і падтрымліваў амаль кожнае ІПСО якое раскручвалі расіяне. Кансэнсус быў такі, што Ганчарэнка проста хайпуе на гэтым і рофліць, што ён такім чынам хоча заставацца ў павестцы, але на гэты раз ён ужо наўпрост адкрыта транслюе менавіта тое, што хочуць чуць у Крамлі. Ну а тое, што ён падтрымліваў беларусаў, канешне падзяка яму.
  • Договариваться надо всегда и везде
    06.10.2026
    Справядліва, Гончаренко больший патриот Украины чем все диванные и трибунные вояки у которых все сыновья по Лондонам и Америкам.
  • Юзік
    06.10.2026
    Гэта ж прарасейскі чалавечак на 154%

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць