Грамадства3333

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны

У 2020‑м ён, прыхільнік рускага свету, праходзіў міма пратэстаў у Брэсце, трапіў на суткі — і закруцілася. У Варшаве Мышленнік доўгі час быў бяздомным, стварыў блог з зацятай крытыкай дэмакратычных сілаў.

Леанід Мышленнік. Фота: nеwslubuski.pl

16 верасня 2026 года кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы падпісаў рашэнне пазбавіць абароны берасцейца Леаніда Мышленніка, аўтара блога «Думаць не балюча». Дакументы апублікаваў яго сябар Сяргей Пятрухін.

Працэдуру пачалі па запыце кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Агенцтва «мае інфармацыю, якая сведчыць, што Леанід Мышленнік уяўляе пагрозу для бяспекі дзяржавы».

Мышленнік прадстаўляецца былым брэсцкім прадпрымальнікам. Да 2020 года ён меў прарасійскія погляды. Насіў георгіеўскую стужку, хваліў Пуціна, рэпосціў каналы «ЛДНР».

Увечары 9 жніўня 2020 ён спытаў у сілавікоў, якія перакрылі цэнтр Брэста, дзе можна пагуляць. Яго жорстка затрымалі і далі 10 сутак арышту. Крымінальнай справы на яго ў Беларусі не было.

Леанід Мышленнік. Фота: august2020.info

Пасля вызвалення Мышленнік паехаў у Польшчу на лячэнне, там і застаўся. Апынуўся на вуліцы, некалькі месяцаў жыў у закінутым будынку Варшаўскага ўніверсітэта. З часам атрымаў міжнародную абарону.

Вядзе малапапулярны канал «Думаць не балюча», у эфірах якога ў нецэнзурнай форме дае ацэнку беларускім дэмакратычным сілам. З'яўляецца зацятым крытыкам Святланы Ціханоўскай, удзельнічаў у «Сходзе неабыякавых». 

Каментары33

  • ?
    24.10.2026
    У чом вапрос? Ну хто лічыць што афіцыйныя польскія ўлады памыляюцца, пакіньце Польшчу разам з гэтым чалавекам. Калі я лічу што Хіітразачоны ў Беларусі не зьяўляецца прадстаўніком маіх інтарэсаў, я таксама пераехаў. Чаму я павінен давяраць асобам, датычным да махлярства зь еўрапейскімі падаткамі, а афіцыйны ворган які мяне абараняе не? Факты ў студзію, дзе? Калі? Як? Гэты чалавек адстойваў, пастраждаў, альбо ўдзельнічаў у падтрымцы інтарэсаў Подьшчы? Мяне, як падаткаплацельшчыка Польшчы цікавіць, чаму я павінен на яго вытрачаць рэсурсы і свой асабісты час?
  • Праваабаронца Вусцінаў
    24.10.2026
    Як сказала Прэзідэнтка Ціханоўская, у нас няма падставаў недавяраць кампетэнтным органам Еўразвязу. Чамадан-вакзал-мудрыпуцін!
  • Каго маеце на ўвазе?
    24.10.2026
    Праваабаронца Вусцінаў, у сэнсе, мудрыпуцін?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць