14 кастрычніка ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры шматкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Асавец Любанскага раёна на Савецкай вуліцы.

Скрыншот з відэа
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з кватэры на першым паверсе ішоў дым. Падчас разведкі яны знайшлі ў калідоры гаспадыню жылля, вынеслі яе на свежае паветра і перадалі медыкам. Пасля агляду жанчыну шпіталізавалі.
У пакоі на ложку пажарнікі знайшлі загінулага мужчыну.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары