Грамадства22

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Каментары пад чыімсьці допісам у Threads беларускія суды цяпер лічаць распаўсюдам таго самага допісу. А таму калі аўтар першаснага допісу — «экстрэміст», то пакараюць каментатара.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

«Нашай Ніве» сталі вядомыя падрабязнасці незвычайнага пераследу аднаго з лукашэнкаўскіх актывістаў. Выпадак адбыўся ў раённым цэнтры на ўсходзе Беларусі.

Гэты фанат Аляксандра Лукашэнкі актыўна пакідаў каментары ў сацыяльнай сетцы Threads — у асноўным ён пісаў абразлівыя каментары ў акаўнце Святланы Ціханоўскай, даставалася і іншым апазіцыйным дзеячам.

Чалавек лічыў, што такім чынам адстойвае інтарэсы дзяржавы ў сацыяльных сетках. Але ж ператварылася гэта ўсё ў трагікамедыю.

Актывіста затрымалі, сілавікі правялі пры гэтым паўнавартаснае маскі-шоу, а ў працэсе абражалі.

Як высветлілася, на яго склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП). Інтэрпрэтацыя сілавікоў незвычайная. Маўляў, калі ў чалавека адкрыты акаўнт, то кожны ахвотны можа не толькі прагледзець яго, але і праз укладку «адказы» ўбачыць, каму чалавек адказвае. А значыць, калі ён адказвае «экстрэмісту», то тым самым распаўсюджвае «экстрэмісцкую прадукцыю».

У судзе мужчына спрабаваў пераканаць, што пакідаў каментары на «экстрэмісцкіх» старонках з самых добрых меркаванняў. Маўляў, нават Алег Гайдукевіч у Threads з апазіцыянерамі размаўляе — у тым ліку і з «экстрэмістамі». Але ж суддзя не палічыў гэта за аргумент.

У выніку актывісту прысудзілі 10 сутак арышту.

Цяпер ён моцна пакрыўджаны на ўлады, але ўсё роўна верыць, што Аляксандр Лукашэнка проста не ведае, што адбываецца на месцах. А калі б ведаў, то хуценька навёў бы парадак. 

Каментары2

  • Нефанатка
    27.10.2026
    А потому что нечего оскорблять законно избранную президентку!))
  • %
    27.10.2026
    От "кінулі за краты". Каб яму 10 год далі

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты2

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты2

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць