У Гродзенскай вобласці плануюць працаўладкаваць грамадзян Таджыкістана. Пра гэта паведаміла Міністэрства працы, міграцыі і занятасці гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны, заўважыла выданне «Позірк».

Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту ў Гродзенскую вобласць прадстаўнікоў таджыкскага Агенцтва па працаўладкаванні за мяжой.
Працаваць таджыкам прапануюць больш чым у дзесяці кампаніях рэгіёна. Вакансіі ёсць у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай і цяжкай прамысловасці, сферы паслуг і на транспарце.
Сярод арганізацый, дзе плануюць працаўладкаваць грамадзян Таджыкістана, названыя «Гронітэкс», «Белкард», агракамбінат «Скідзельскі», «Гроднапрамбуд», «Гроднааблаўтатранс», «Цветліт», аўтобусны парк Гродна і птушкафабрыка «Гродна». Таксама абмяркоўвалася магчымасць працы ў фермерскіх гаспадарках і на прадпрыемстве «Гродзенскі сад».
Заробак мігрантаў, паводле паведамлення таджыкскага ведамства, складзе ад 750 да 1200 даляраў у месяц. Працадаўцы абавязваюцца забяспечыць работнікаў жыллём, часткова — харчаваннем, а таксама спецадзеннем.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў — веданне рускай мовы, адсутнасць судзімасці і добры стан здароўя.
Прадстаўнікі таджыкскага агенцтва таксама наведалі ў Гродне аўтобусны парк, дзе ўжо працуюць грамадзяне Таджыкістана.
Тым часам у Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных грамадзян. Паводле звестак дзяржаўнай службы занятасці, на 26 кастрычніка на яе партале было размешчана 17 992 такія вакансіі. Для параўнання: 23 кастрычніка іх налічвалася 17 894, 15 кастрычніка — 16 779, а 4 кастрычніка — 16 596.
Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы
Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»
Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах
Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана
Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах
Каментары
Каб не пабіліся яшчэ.