Грамадства99

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах

Ва УУС Віцебскага аблвыканкама з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова адбылася рабочая нарада, прысвечаная аспектам знаходжання ў краіне грамадзян Узбекістана, паведамляе прэс-служба МУС.

Прэс-служба МУС паведамляе, што замежнікі ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах і арганізацыях Віцебскай вобласці, у першую чаргу ў сферы АПК. 

«Наша задача — аказаць гасцям усю неабходную дапамогу: ад рэгістрацыі да паўнавартаснай адаптацыі ў Беларусі. Бо людзі прыехалі ў іншую краіну, ёсць розніца ў менталітэце. Трэба ставіцца да гэтага з разуменнем, даступна і падрабязна тлумачыць асаблівасці нашага заканадаўства», — сказаў міністр.

Учора, 15 ліпеня, у інтэрнэце з'явілася відэа, запісанае працоўнымі мігрантамі з Узбекістана, у якім яны наракалі на прапанаваны ім заробак у 500 даляраў, пры гэтым жыллё і харчаванне, з іх слоў, яны павінны былі аплачваць самастойна. Яны заяўлялі, што пры такіх умовах гатовыя адмовіцца ад працы і вярнуцца на радзіму.

На відэа адрэагавалі прапандысты, а адзін з працоўных мігрантаў запісаў новае, дзе сказаў пра заробак у 700 даляраў.

Каментары9

  • алкаш
    16.07.2026
    Создаётся новая структура в управлении МВД, ГлавУпрТрудМигрантов. Браво товарищи колхозники.
  • %
    16.07.2026
    А у нас мусарня зараз выконвае абавязкі кадравікоў-вертухаяў?
  • Андрусь
    16.07.2026
    Цяпер зразумела, як зарплата узбекаў за дзве гадзіны (паводле запісаных "імі ж" ролікаў) вырасла ад 500 даляраў да 700.
    У справу ўмяшаўся Кубракоў са сваімі адмарожанымі. "аказаць гасцям усю неабходную дапамогу". Як спяваў калісьці савецкі бард "пріятно, что нас тут уважають, гляді, подвозють, гляді, сажають".

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць