Спорт

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб

Экс-паўабаронца «Мінска» Захар Драчоў будзе гуляць у стамбульскім «Бешыкташы», паведаміў «Беларускі футбол».

Захар Драчоў. Фота: Беларускі футбол 

«Усё выдатна. Добра сустрэлі, — расказаў Захар пра ўражанні ад «Бешыкташа». — Адчуваецца, што там вялікая футбольная атмасфера, шмат фанатаў. Ну а больш сказаць не магу, бо я прабыў там нядоўга і адразу паляцеў у Мінск. Але ў мяне станоўчыя эмоцыі ад таго, што ў маёй кар’еры будзе новая глава. Буду старацца».

У гэтым сезоне паўабаронца паспеў правесці дзевяць матчаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, згуляўшы 232 хвіліны і не адзначыўшыся выніковымі дзеяннямі. Яшчэ пяць сустрэч Захар Драчоў правёў за «Мінск-2», забіўшы адзін мяч.

11 жніўня «Мінск» з ім развітаўся. У чэрвені Захар таемна ездзіў на прагляд у «Бешыкташ», не папярэдзіўшы кіраўніцтва беларускага клуба.

У гісторыя футбольных чэмпіянатаў Турцыі, чэмпіянат выйгравалі толькі шэсць клубаў. Па адным разе — «Бурсаспор» і «Істанбул Башахшэкір». «Трабзонспор» — шэсць разоў.

А вось клубы «вялікай тройкі» — стамбульскія «Галатасарай» (26 разоў), «Фенербахчэ» (19) і «Бешыкташ» (16) — увесь астатні час.

«Бешыкташ» апошні раз чэмпіёнства браў у 2021 годзе. У сёлетнім сезоне клуб ідзе трэцім.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць