Спорт55

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст

Галоўны трэнер футбольнага клуба «Мінск» Арцём Чалядзінскі пасля паражэння ў матчы чэмпіянату Беларусі з мінскім «Дынама» з лікам 0:3 пракаментаваў адсутнасць у заяўцы на матч 18‑гадовага паўабаронцы Захара Драчова, піша bel.football.

Захар Драчоў

Паводле слоў трэнера, футбаліст павінен быў выйсці ў стартавым складзе, аднак напярэдадні гульні без папярэджання пакінуў клуб.

«У маёй кар’еры такое — упершыню. Я наогул падобнага не бачыў — футбаліст проста самавольна пакінуў клуб, паляцеў кудысьці. Учора ён павінен быў прысутнічаць на перадматчавай размінцы. Мы прыходзім на сход — футбаліста няма. Пытаемся ў яго сяброў — сказалі, што паляцеў», — абурана расказаў Чалядзінскі.

На пытанне, куды менавіта адправіўся футбаліст, трэнер адказаў, што не валодае такой інфармацыяй.

На яго думку, на рашэнне маладога футбаліста маглі паўплываць агенты. Трэнер лічыць, што маладыя гульцы нярэдка прыслухоўваюцца да іх парад больш, чым да ўласнага меркавання або пазіцыі клуба.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што клуб не перашкаджае футбалістам пераходзіць у іншыя каманды, але лічыць, што такія пытанні павінны вырашацца адкрыта і з павагай да ўсіх бакоў.

Каментары5

  • зуммер
    03.07.2026
    классический зуммер: у них норма, на следующий день или просто после обеда не придти на работу без всяких уведомлений: "не понравилось, тяжело, работать надо"
  • і правільна
    03.07.2026
    зуммер, а што не так? Ён не нявольнік, не падабаюцца ўмовы - сыходзіць
  • Wes
    03.07.2026
    Bugfix, дарэчы тады шмат пісалі пра гэта. Быў гучны скандал. Таленавітага гульца трымалі на лаве запасных, не давалі раскрыць ягоны талент.
    Трэнер які завез Мілеўскага ў Д. Кіеў быў пазбаўлены працы ў Беларусі. Яго зрабілі вінаватым ва ўсім.
    Мілеўскі замацаваўся ў аснове Д. Кіеў і вырашыў гуляць за зборную Украіны.
    Пра тое што ў Д. Мінск гульцы самі мылі сваю форму, А ў Д. Кіеў асобная пральня і кожны ранак твая форма як новая чыстая ды выглажана так сама чуў. Магчыма пра гэта пісалі недзе. І тады гэта вельмі кранула шмат каго. Адразу адчуўся розны ўзровень ліг паміж Кіевам і Менскам не на карысць апошняга.
    Было б зараз цікава паслухаць пра гэта ад Мілеўскага ці Хацкевіча.
    Белькіча нажаль ў жывых ўжо няма, светлая яму памяць.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю24

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць