"Я — чалавек міру. Таму, калі ў 2020‑м усё пачало раскручвацца, мы выходзілі да мастацкага музея не з бел-чырвона-белым сцягам, а з белымі палотнамі". - вось вам і адказ на вынік 2020. Ім было пляваць на сцяг, на сцяг краіны. Іншым было пляваць на мову. Другім на гісторыю...вось вам і вынік. Такі народ.
Мастак
15.11.2026
Тыповы хатайскрайнік з Віцебска, з белым палотны замест сцяга краіны.
Якая розніца?
15.11.2026
Калі б не з белым палатном, а з чорным квадратам бы выйшаў? Якая розніца з чым ён выйшаў? Ён жа выйшаў!
Вось
15.11.2026
Па такіх ускосных абрыўках інфармацыі, можна зразумець сапраўдны механізм рэпрэсій. Дворнікам дакладна не ўладкаваўся б. Даказаць, што яго не бяруць нікуды за-за палітычнай пазіцыі немагчыма. І ў турму, у спісы КДБ, судзячы за ўсё не падыходзіць. На крыміналку не цягне. Чалавеку вельмі пашанцавала, што ў яго ёсць сувязі, сацыяльнае кола, з дапамогай якога ён здолеў вызваліцца, бо калі б не было, ну чалавек стаў бы ізгоем-адзіночкай. Ніхто б не размаўляў з ім тут у Беларусі, бо гэта небяспечна. З часам пра яго існаванне забыліся б. Ціха б сядзеў у камнатушке, глядзеў бы цік-ток, нікому не патрэбны, без сродкаў на існаванне так бы ціхенька і памёр. Мэта была б дасягнутая. Ен бы не змог нічога зрабіць. І самае агіднае, што нават калі б улада змянілася, ён бы прыйшоў сказаў, а я рэпрэсаваны, а яму б сказалі, а хто ты такі, у спісах палітвязняў цябе няма. Можа ты хворы, можа ты падманшчык, якія доказы?Доказы ў КДБ. Ён кажа даносы пісалі, а дзе гэтыя даносы, а пакажы. А хто вам іх пакажа?
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал