Кіно11

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»

У апошнія гады ён працаваў у мэблевым бізнэсе.

Крысціян і Джозэф Казінс. Кадр з фільма «Нянькі»

У 43‑гады памёр амерыканскі акцёр Крысціян Казінс. Многія яго памятаюць па папулярнай камедыі 90‑х «Нянькі» (Twin Sitters), дзе ён разам з братам-блізнюком сыграў непаслухмяных хлопчыкаў.

Пра смерць акцёра (яго не стала ў кастрычніку) паведаміў у сацыяльных сетках яго зводны брат Джонас Розер, напісаўшы, што Казінс «вельмі цяжка пакутаваў ад хваробы печані», паведамляе Los Angeles Times.

Крысціян Казінс. Фота: Christian Cousins/Facebook

Казінс і яго брат-блізнюк Джозэф здымаліся таксама разам з Арнольдам Шварцэнэгерам у фільме «Дзетсадаўскі паліцэйскі» (Kindergarten Cop), па чарзе выконваючы ролю Дамініка — сына небяспечнага наркагандляра, які хаваўся разам са сваёй маці Джойс. Герой Шварцэнэгера, дэтэктыў паліцыі Лос-Анджэлеса, працуе пад прыкрыццём выхавальнікам у дзіцячым садзе, закохваецца ў сваю калегу Джойс і становіцца для Дамініка як бацька.

«Цяжка паведамляць, што мой брат, Крысціян Казінс, пайшоў з жыцця, — напісаў Розер у Instagram. — Крысціян і яго брат-блізнюк Джозэф «Джоі» Казінс — мае браты па біялагічным бацьку. Яны выраслі ў Каліфорніі, у той час як я жыў у Вашынгтоне, і я не быў з імі знаёмы, пакуль не паступіў у каледж».

«Ён быў яскравай асобай, поўнай запалу і энергіі, з вялікімі гісторыямі і яшчэ большымі марамі», — напісаў Розер.

Казінс разам з братам-блізнюком дзялілі ролі на тэлебачанні і ў кіно ў 80‑х і 90‑х гадах. Апроч згаданых ужо фільмаў, ён зняўся ў «Зубасціках 3» (Critters 3), а таксама ў тэлесерыялах «Жудасны горад» (Eerie, Indiana), «Пустое гняздо» (Empty Nest) і «Прышэльцы» (Intruders).

Казінсу было 7 гадоў, калі ён здымаўся ў «Дзетсадаўскім паліцэйскім», і пасля выхаду фільма ў пракат, паводле яго слоў, яго пазнавалі і акружалі дзеля аўтографаў у гандлёвых цэнтрах, аэрапортах і ў Дыснэйлэндзе. Ён успамінаў, як у парку забаў цэлы аўтобус дзяцей выстраіўся ў чаргу і прасіў персанальныя пажаданні. Ён быў настолькі малы, што яму было цяжка правільна напісаць па літарах слова «прыгожы» (beautiful).

У 2020‑м Казінс расказаў, што сышоў з акцёрскай прафесіі і працуе ў мэблевым бізнэсе.

Мяркуючы па старонцы Казінса ў Facebook, ён жыў ва Усходнім Ірвайне і ў апошнія гады змагаўся з праблемамі са здароўем.

Каментары1

  • čoms
    14.11.2026
    R.I.P

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць