Шматдзетную Валерыю Чакаліну асудзілі за махлярства. Паміж яе прашэннем аб памілаванні і рашэннем Пуціна прайшло два дні.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін памілаваў блогерку Валерыю Чакаліну (Лерчык).
Валерыя Чакаліна ўваходзіла ў спіс расійскіх блогераў з самымі высокімі даходамі паводле Forbes, у яе было каля 10 мільёнаў падпісчыкаў у інстаграме. Дзяўчына пачала весці блог пасля нараджэння двайнят у 2016 годзе, публікуючы кантэнт пра сям'ю і здаровы лад жыцця. Чакаліна рэгулярна разыгрывала прызы сярод падпісчыкаў. Яна дарыла ім грошы, смартфоны, аўтамабілі і нават жыллё ў Маскве.
У 2023 годзе Лерчык разам з Арцёмам Чакаліным, з якім на той момант яна была ў шлюбе, абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.
У лютым 2026 года блогерка нарадзіла чацвёртае дзіця, а ў сакавіку яе партнёр паведаміў, што ў яе дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.
У красавіку 2026 года Арцёму Чакаліну прысудзілі сем гадоў зняволення. У ліпені Валерыю Чакаліну асудзілі на пяць гадоў умоўна і штраф у памеры каля $9 мільёнаў па абвінавачанні ў незаконным вывадзе сродкаў за мяжу.
У Чакалінай чацвёртая стадыя раку.
Каментары