Выканаўцу беларускай народнай музыкі Сяргея Доўгушава шукае УУС Віцебскай вобласці. Канкрэтны артыкул, паводле якога яго пераследуюць, не называецца.

У картцы 43‑гадовага Доўгушава пазначана «адшукваецца паводле артыкула КК». Падрабязнасцяў крымінальнай справы няма.
Сяргей Доўгушаў — заснавальнік і лідар фольк-гурта Vuraj, арганізатар фальклорных фестываляў. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Займаецца папулярызацыяй традыцыйных беларускіх спеваў.
У 2020 годзе ён удзельнічаў у дваровых канцэртах. Пазней з’ехаў у Польшчу, а затым — у ЗША. Пра жыццё ў Амерыцы і працу таксістам Доўгушаў расказваў «Нашай Ніве».
Музыка таксама займаўся дапамогай беларускім уцекачам. З 2021 года ў Варшаве працаваў заснаваны ім Дом творцаў, дзе маглі часова жыць дзеячы культуры, якім патрэбная падтрымка. Напрыканцы 2025 года ён адкрыў яшчэ і шэлтар для вызваленых палітвязняў.
9 лістапада Доўгушаў паведаміў пра закрыццё абодвух дамоў, патлумачыўшы, што яго рэсурс скончыўся і ён хоча больш часу прысвячаць сабе і сям’і.
Каментары