Развітанне пройдзе ў нядзелю, а потым прах будзе дастаўлены ў Беларусь.

Свецкая цырымонія развітання са стваральнікам і адміністратарам групы «Беларусы ў Варшаве» ў фэйсбуку Янам Памедорам Рэуцкім (Сяргеем Пархацем) адбудзецца 15 лістапада а 15‑й гадзіне ў польскай сталіцы ў Беларускай кавярні па адрасе: Варшава, вул. Кобельска, 75 (ul. Kobielska 75), піша «Позірк».
Там будзе ўстаноўлена урна з прахам, якая пасля цырымоніі будзе перавезена ў Беларусь, дзе адбудзецца пахаванне сярод найбліжэйшых сваякоў.
Арганізатары запрашаюць усіх, хто «хацеў бы разам развітацца з Памедорам» і просяць па магчымасці абмежаваць колькасць кветак.
Пра смерць 50‑гадовага Яна Памедора Рэуцкага стала вядома 20 кастрычніка. Ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», якая выдавалася ў Мінску і асвятляла падзеі на беларускай і сусветнай музычнай сцэне. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе стварыў для беларусаў групу ў фэйсбуку (аб’яднала каля 28 тыс. чалавек). Мужчына таксама працаваў барыстам, займаўся бізнэсам.
Запытаная сума ў 30 тыс. злотых (каля 7 тысяч еўра) на развітанне, перавозку (праху), іншыя спадарожныя працэдуры і пахаванне памерлага ў Беларусі была сабрана наступны дзень.
Каментары