У Мінску п'яная цяжарная жанчына выкінула з 9‑га паверха кошку. Перад гэтым яна заступалася за сабаку
У Мінску суд вынес прысуд 37‑гадовай жанчыне, якая ў стане алкагольнага ап’янення выкінула кошку з акна дзявятага паверха. Жывёліна загінула ад шматлікіх траўмаў. Пра здарэнне паведаміла пракуратура Ленінскага раёна Мінска.

Інцыдэнт адбыўся летам 2026 года. Цяжарная мінчанка распівала спіртное разам з бацькам свайго сужыцеля. Паміж імі ўзнікла сварка: мужчына выказаў незадаволенасць тым, што жанчына трымае ў ягоным доме сабаку.
У адказ яна абвінаваціла гаспадара ў дрэнным абыходжанні з кошкай: паводле яе слоў, ён не карміў жывёлу і ўтрымліваў яе ў неналежных умовах. Падчас канфлікту мужчына прыгразіў выкінуць сабаку. Жанчына не ўспрыняла пагрозу сур’ёзна, але, убачыўшы на балконе кошку, якая сядзела на падаконніку каля адчыненага акна, з помсты скінула яе ўніз. Пра тое, што здарылася, яна паведаміла гаспадару жывёлы.
Падчас судовага разбору абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. З улікам доказаў, прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам, суд Ленінскага раёна Мінска вынес ёй абвінаваўчы прысуд.
На падставе часткі 1 артыкула 339‑1 Крымінальнага кодэкса жанчыне прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.
З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі дзейнічае закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Паводле яго 15‑га артыкула, жорсткае абыходжанне з жывёламі забароненае.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары