Грамадства

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне

Артур Іткін доўгі час жыў і працаваў у Падмаскоўі. У інтэрнэт-чатах мужчына заўзята абараняў Расію, называў беларускую апазіцыю «збеглымі» і кпіў з тых, хто прадказваў крах расійскай эканомікі. На фронце ён займаўся беспілотнікамі, а ў кастрычніку 2026 года загінуў.

Артур Іткін на пратэстах у Бабруйску. Фота: SPIEGEL ONLINE

Артур Іткін нарадзіўся ў 1985 годзе. Ён родам з Бабруйска, дзе ягоны бацька яшчэ за савецкім часам працаваў на шынным камбінаце («Белшыне»).

Артур як мінімум у 2016 годзе з'ехаў на заробкі ў Расію. Там ён паспеў папрацаваць у тым ліку на Поўначы — у Надыме і Новым Урэнгоі.

Апошнія гады Іткін жыў у падмаскоўным Даўгапрудным, меў пацверджаны акаўнт на расійскіх «Дзяржпаслугах», але захаваў беларускае грамадзянства і перыядычна прыязджаў на радзіму.

Ён працаваў электрагазазваршчыкам і сантэхнікам — у прыватнасці, у будаўнічай кампаніі Urban Group, а таксама браў замовы праз сэрвіс Profi.ru. У вольны час мужчына захапляўся рыбалкай і сам рамантаваў свае патрыманыя французскія аўтамабілі — спачатку Citroen Xantia, а потым набыты ў студзені 2025 года Peugeot 307.

Артур Іткін. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У беларускіх і расійскіх аўтамабільных тэлеграм-чатах Артур паводзіў сябе вельмі актыўна і не хаваў прарасійскіх поглядаў. У дыскусіях з іншымі беларусамі ён рэгулярна высмейваў «збеглых» і «ўцякантаў», раіў апанентам перастаць слухаць «Голас Амерыкі» і прагнозы пра тое, што ў Расіі «хутка ўсё рухне». Тых суайчыннікаў, якія крытыкавалі расійскія рэаліі ці цэны, Іткін абражаў, іранічна называў «пацрыётамі» і заклікаў не верыць у тое, што ў расійскіх гарадах нібыта ёсць праблемы з ежай ці дарагім палівам.

Таксама ён віншаваў удзельнікаў чатаў з «днём яднання народаў Расіі і Беларусі», называў сябе прыхільнікам «духаскрэпнага» «Яндэкса» і «чэбурнэту» замест Google, а расійскае ўварванне ва Украіну называў выключна «СВО».

У расійскае войска Іткін, імаверна, трапіў у першай палове 2026 года. Мяркуючы па ягоных паведамленнях у закрытым вайсковым чаце «Капцёрка», на вайне бабруйчанін працаваў з FPV-дронамі («птушкамі») на аптавалакне.

Артур Іткін. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У чэрвені 2026 года ён прасіў у «брацішак» дапамогі з абнаўленнем прашыўкі Betaflight для дронаў, а таксама цікавіўся, як у палявых умовах выкручваць узрывальнікі з аскепкава-фугасных снарадаў для пераробкі іх пад электраланцуг. У жніўні таго ж года ён яшчэ замаўляў дастаўку піцы ў Даўгапрудным — імаверна, падчас адпачынку або знаходжання ў тыле.

Артур Іткін загінуў 12 кастрычніка 2026 года, а пахавалі яго 4 лістапада. Пра гэта ў адным з профільных чатаў напісала ягоная жонка Вольга, якая засталася ў Беларусі з дзецьмі — у іх, мяркуючы па сацсетках, сын і дачка.

Паводле слоў жанчыны, труну з целам мужа ёй даслалі самалётам, а з дакументаў на руках у яе застаўся толькі кантракт. Цяпер удава шукае вайсковага юрыста і высвятляе, куды ёй ехаць у Расію, каб дамагчыся грашовых выплат для сваіх дзяцей за загінулага мужа.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць