Здарэнні1515

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Котка загінула.

Настасся Лысак і яе котка. Тут і далей фота з сацсетак Настассі

Сумную гісторыю ў Threads распавяла Настасся Лысак з Салігорска.

Сям’я паехала ў сталіцу, дома за галоўную засталася котка. Як так адбылося, незразумела, але хатняя любіміца змагла ўключыць індукцыйную пліту. Настасся кажа, што сэнсар працаваў даволі лёгка.

Імаверна, праблемы ўдалося б пазбегнуць, калі б на пліце нічога не было. Сучасная тэхніка ў такіх выпадках хутка адключаецца самастойна. Але па трагічнай выпадковасці там стаяў рондаль з супам. Калі вадкасць выкіпела, пачаўся пажар.

У выніку згарэла кухня, пашкоджаныя і іншыя пакоі — усе сцены і столі ў сажы. Шпалеры трэба пераклейваць, дзверы мяняць. Жанчына кажа, што страхоўка ў іх была аформлена, але яна не пакрые ўсе неабходныя траты. 

Сама котка загінула — задыхнулася ад дыму. Цяпер Настасся заклікае ўсіх не забываць ставіць блакаванне на плітах.

У каментарах людзі расказваюць, што траплялі ў падобныя сітуацыі: «Пліта была заблакаваная, але котка разблакавала ўсё ж. На шчасце, я з дзіцём была дома і пабачыла пажар, хутка ўсё патушыла. Страх цяпер забяспечаны, нават ноччу не магу спаць спакойна, я думала, мы задыхнёмся», «У мяне котка разблакавала пліту і ўчыніла пажар, пакуль я святкавала 8 сакавіка ў іншым горадзе. З тых часоў я выключаю пліту з разеткі адразу пасля гатавання», «Наш кот неяк уключыў пліту, на якой стаяў рондаль з ежай. Уся ежа згарэла, рондаль чорны, але абышлося. З тых часоў на пліце заўсёды «дзіцячы рэжым», нават калі я дома», «У мяне аднойчы таксама коткі пліту ўключылі. Добра, толькі тое, што на ёй стаяла, згарэла. Вельмі вам спачуваю». 

Каментары15

  • Tut
    12.10.2026
    Віна гаспадароў. У мяне нават няма хатніх жывёл, але калі я з'язджаю, то адключаю пліту, усе разеткі акрамя халадзільніка, перакрываю ваду і зачыняю вокны. На сэнсар можа нават муха сесці і ўключыць, або нешта можа зваліцца зверху на сэнсар, які пакет —трэба пра гэта ведаць.
  • Ганка
    12.10.2026
    Галоўнае пытаньне: навошта патрэбная страхоўка, якая не пакрывае страты ад пажару? Хіба гэта ня самае галоўнае, для чаго робяць страхоўку нерухомасьці?
  • пр опа
    12.10.2026
    Шаттл, вось вам і каты.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць