«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі
Жыхарка Дуброўна запісала эмацыйнае відэазварот пасля таго, як яе 18‑гадовы сын Максім разам з сябрам таемна з'ехаў у Расію і падпісаў кантракт на ўдзел у вайне супраць Украіны, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Малады чалавек сказаў маці, што едзе да сябра на дзень нараджэння з начлегам, а пазней паведаміў, што знаходзіцца на вучобе. Аднак ужо ў панядзелак высветлілася, што абодва хлопцы перасеклі мяжу і заключылі кантракты з расійскай арміяй.
Паводле слоў жанчыны, Максім тлумачыць свой учынак жаданнем зарабіць грошай, дапамагчы маці і вярнуцца героем. Цяпер ён яшчэ выходзіць на сувязь і праходзіць месячную вайсковую падрыхтоўку, пасля якой яго павінны накіраваць у зону баявых дзеянняў. Маці сцвярджае, што ў казармах знаходзіцца шмат такіх жа 18‑гадовых беларусаў, якія не ўсведамляюць, куды трапілі. Яна перакананая, што маладых людзей мэтанакіравана схіляюць да падпісання кантрактаў.
Жанчына спрабавала дамагчыся вяртання сына, аднак, паводле яе слоў, у беларускай міліцыі ёй патлумачылі, што нічым не могуць дапамагчы, паколькі Максім ужо дасягнуў паўналецця. Яна звярнулася непасрэдна да Лукашэнкі з пытаннем, чаму беларускім юнакам дазваляюць падпісваць кантракты і адпраўляцца на вайну, адкуль яны могуць не вярнуцца.
У сваім звароце маці заклікае іншых бацькоў берагчы сыноў, а маладых беларусаў — не згаджацца на прапановы расійскіх вайскоўцаў. Напрыканцы відэа яна звяртаецца непасрэдна да Максіма:
«Сыночак, ты ў мяне адзін. І мне нічога не трэба ў гэтым жыцці, акрамя цябе. Я хачу, каб ты быў жывы і здаровы».
Жанчына спадзяецца, што сын убачыць гэты запіс і вернецца дадому жывым.
«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай
Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя
Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
[Зрэдагавана]