«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе
-
14.11.2026Пазнаўшы зайца па губе,
Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
Як Беларусь вы на сябе,
На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю
І, абрусеўшы пад Масквою,
Пад назвай, дадзенай Масквой,
Ня сталі нават маскалямі,
А толькі назваю адной —
І тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія?
Ёсьць Польшча,
Жмудзь,
Літва,
Расія —
Як вы ўшчыміліся сярод?
Адкуль зьявіліся? З балот?
З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
Такіх падмен,
Такіх падманаў
Ня ведаў ні адзін народ
...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на сьвятых тваіх пагорках.
Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!
...Скажу адно —
што ў той раз мусіў
Сказаць, але забыўся ў скрусе,
Бо ўжо сівая галава...
Няма ніякай Белай Русі,
А ёсьць Вялікая Літва!
Уладзімір Някляеў -
14.11.2026"Але ў Някляева ўзнікае пытанне: калі ўсё было менавіта так, чаму ў вірах гісторыі само княства губляецца?"
Адказваю. Народ які адрокся ад сваёй саманазвы народу, выракся сваёй роднай мовы, у выніку страціць і сваю гісторыю й сваю зямлю.
Зразумела? -
14.11.2026Вялікіх магчымасцяў у канцы 1980х не было. Усю ўладу трымала пра-маскоўская партыйная эліта, а народ быў амаць цалкам дэнацыялізаваны , плюс чарнобыль і калапс савецкай эканомікі
Па-першае, мае спачуванні
Па- другое, у такім выпадку кажуць: альбо крыжык, альбо майткі. Не мажліва, каб кончаны беларус, быў нацыяналістам. Ды яшчэ які, насамрэч, піша такія вершы, у якіх праўда не схавана.
Патрэбна нешта адно з дзвюх выбіраць.