Свет

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Раней ён крытыкаваў абмежаванні інтэрнэту ў памежных з Украінай раёнах.

Вячаслаў Гладкоў

Былы губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў спыніў весці свой тэлеграм-канал «Сапраўдны Гладкоў», дзе было амаль 400 тысяч падпісчыкаў. Па дадзеных «Коммерсанта», у Крамлі былі незадаволеныя тым, што чыноўнік працягвае камунікаваць з жыхарамі Белгарада. Крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта сказала выданню, што Гладкоў, якога прызначылі расійскім паслом у Абхазіі, «ніяк не можа зразумець сваю новую ролю».

Сам Гладкоў прычыну адмовы ад канала не патлумачыў. 

Гладкоў актыўна выкарыстоўваў Telegram падчас кіраўніцтва Белгарадскай вобласцю, рэгулярна публікуючы паведамленні пра абстрэлы, пашкоджанні інфраструктуры і працу экстранных службаў, піша Insider.

У пачатку 2026 года ён крытыкаваў абмежаванні інтэрнэту, папярэджваючы, што яны ўскладняюць абвестку жыхароў памежных раёнаў пра пагрозы. У сакавіку губернатар прызнаў, што ў расійскім месенджары Max немагчыма наладзіць аператыўныя пуш-паведамленні пра ракетную небяспеку і атакі беспілотнікаў. Раней ён таксама казаў, што праз адключэнні мабільнага інтэрнэту ў памежжы гінуць людзі.

Вячаслаў Гладкоў узначальваў Белгарадскую вобласць з лістапада 2020 года. У маі 2026‑га Уладзімір Пуцін прыняў яго датэрміновую адстаўку, прызначыўшы кіраўніком рэгіёна ўдзельніка вайны супраць Украіны, генерал-маёра Аляксандра Шуваева. Адстаўцы папярэднічала расследаванне крадзяжоў пры будаўніцтве абарончых збудаванняў, адным з фігурантаў якога стаў намеснік губернатара Рустэм Зайнулін. У чэрвені Пуцін прызначыў Гладкова паслом Расіі ў Абхазіі, якая міжнародна прызнана часткай Грузіі. Да выканання абавязкаў ён прыступіў 1 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць