Грамадства33

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Павел Кізюк служыў у 74‑м асобным палку сувязі і абараніў магістарскую па псіхалогіі вайскоўцаў. Раней праваабаронцы паведамлялі, што яго судзяць за «здраду дзяржаве», але ў выніку мужчыну прызналі вінаватым паводле іншага артыкула.

Павел Кізюк у 2021 годзе. Фота: mil.by

Паўлу Кізюку 34 гады, ён родам з Гродзенскага раёна — у 2009 годзе скончыў Індурскую сярэднюю школу. Пасля паступіў на агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі, які скончыў у 2013 годзе па спецыяльнасці «Ідэалагічная работа ва Узброеных сілах».

У 2022 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Кізюк таксама абараніў магістарскую дысертацыю па псіхалогіі — даследаваў узаемасувязь сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі і эмацыйнага інтэлекту ў салдат тэрміновай службы.

Мужчына служыў у Гродне ў 74‑м асобным палку сувязі Заходняга аператыўнага камандавання. Як мінімум у 2020 годзе ён меў званне капітана і займаў пасаду намесніка камандзіра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце.

Павел Кізюк. Фота: Укантакце

Паўла Кізюка арыштавалі 5 красавіка 2025 года. Раней праваабаронцы «Вясны» меркавалі, што Кізюка пачалі судзіць за здраду дзяржаве.

Аднак паводле даных з «тэрарыстычнага» спісу КДБ у выніку прысуд быў вынесены паводле артыкула 361 КК — заклікі да санкцый. Верагодна, падчас следства абвінавачанне перакваліфікавалі або ўдакладнілі.

Дакладны тэрмін пакарання невядомы, але гаворка ідзе пра калонію.

Дома Кізюка чакае жонка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ну дык няхай чакае жонка
    14.11.2026
    Намеснік па ідэалагічнай рабоце. Не трэба запісваць у барцоў з рэжымам жука і жабу. Можа ў яго паганы настрой быў, може выпіўшы, можа каму на пяткі наступіў і даняслі. У нас ужо вельмі багата такіх былых палітзняволеных, якія аказваюцца на вайне супраць Украіны, аказваюцца ўцягнуты ў нелегальную міграцыю, падрыхтоўку да тэрактаў у Еўропе, замахаў на лідараў апазіцыі, працу супраць дэмакратычных сілаў, якіх трэба дэпартоўваць. А ў людзей статусы, крыміналкі, стацці і гэтак далей. Лепей меней, але лепей. Замест 1000 незразумела якіх палітвязняў, лепей 100, але сапраўдных, якія потым не апынуцца ў шэрагу змагароў з Ціханоўскай, або салдатамі Пуціна ў Еўропе.
  • .
    14.11.2026
    Калі б было што канкрэтнае, вы б даўно сказалі. Бо гэта ваша праца: не толькі пасадзіць, а і расказаць, што не дарэмна.
  • БЕРАСЦЬ
    14.11.2026
    Нармальныя людзі сярод сілавікоў. Галоўнае, каб яны сказалі сваё слова, калі будзе гістарычны момант.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць