Вайна

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА

Калі ЗША і іншыя краіны НАТА прапанову пацвердзяць, Зяленскі вынесе гэтае пытанне на грамадскае абмеркаванне.

Уладзімір Зяленскі вітаецца са спецпасланнікам прэзідэнта Трампа Стывам Уіткафам, за імі — Джарэд Кушнер. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Амерыканскія перамоўшчыкі ўпершыню спыталі ў Кіева, ці пагодзіцца Украіна вывесці войскі з Данбаса, калі краіна стане членам НАТА. Пра гэта Уладзімір Зяленскі расказаў журналістам.

Паводле яго слоў, канкрэтнай прапановы пакуль няма.

Калі ЗША і іншыя краіны НАТА яе пацвердзяць, Зяленскі вынесе гэтае пытанне на грамадскае абмеркаванне. Прызнаваць акупаваныя тэрыторыі расійскімі Кіеў не мае намеру.

«Я неаднаразова казаў: Украіна не адступае і не аддае свае землі тэрарыстам. Амерыканцы паставілі пытанне: «А калі Украіна будзе ў НАТА, ці выйдзе Украіна з Данбаса?» Гэта адбылося ўпершыню», — заявіў палітык.

Кіеў абмяркоўвае з партнёрамі гарантыі з боку НАТА і Еўрасаюза, пастаўкі ўзбраенняў і фінансаванне ўкраінскай арміі, а таксама план аднаўлення краіны з дакладна вызначанымі крыніцамі фінансавання.

Паводле слоў Зяленскага, ЗША гавораць пра двухбаковыя гарантыі паводле ўзору артыкулаў 4 і 5 NATO. На пытанне, ці з'явяцца ў такім выпадку ва Украіне амерыканскія вайскоўцы, перамоўшчыкі адказалі адмоўна.

Украіна адмовілася б замацоўваць нейтралітэт у Канстытуцыі, паколькі такі статус не забяспечыць ёй доўгатэрміновай бяспекі.

 Паводле слоў Зяленскага, Расія не хоча спыняць удары па энергетычнай інфраструктуры.

На перамовах у Абу-Дабі 10—11 лістапада расійская дэлегацыя заявіла, што не мае паўнамоцтваў дамаўляцца пра энергетычнае перамір'е. Іншыя варыянты спынення агню бакі таксама падрабязна не абмяркоўвалі.

«Вырашайце гэта з Пуціным», — так Зяленскі перадаў адказ расійскага боку.

Зяленскі дапусціў, што ў наступным раўндзе Еўропу будуць прадстаўляць некалькі чалавек. Сярод варыянтаў, якія абмяркоўваліся ў Абу-Дабі, быў удзел кіраўнікоў ЕС і НАТА.

Прапанаваны Масквой гуманітарны калідор з горада ў Данецкай вобласці Зяленскі назваў спробай дамагчыся вываду ўкраінскіх войскаў і захапіць Канстанцінаўку.

Паводле яго слоў, у горадзе ідуць баі, а цывільных жыхароў там амаль не засталося.

«Пуцін проста хоча, каб мы выйшлі з Канстанцінаўкі, а яны ўвайшлі і такім чынам акупавалі ўвесь горад. (…) Пасля Канстанцінаўкі будуць Краматорск і Славянск. Яны хочуць знішчыць гэтыя гарады, забіць усіх нашых людзей. Такая ў іх ідэя», — заявіў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць