Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў інструктаж супрацоўнікаў ДАІ.

Ён казаў, што пры разглядзе абставін ДТЗ трэба прымаць справядлівае рашэнне і не пазбаўляць кіроўцаў правоў за нязначныя парушэнні. Але калі людзі не падпарадкоўваюцца міліцыі, дазволена дзейнічаць жорстка, піша прэс-служба МУС.
«Нікога не бойцеся — вы прадстаўляеце закон! Наш прэзідэнт часта кажа: паступайце па законе, і ўсё будзе добра. А я, як кіраўнік МУС, заўсёды буду вас абараняць! (…)
Любая рызыка павінна быць апраўданай. Важная і гатоўнасць, у выпадку неабходнасці, прымяніць зброю. Беражыце сябе — гэта галоўнае. А ў астатнім, я ўпэўнены на 150%, парадак мы навядзём!»,
настаўляў Кубракоў.

Міністр дадаў, што прыярытэтам застаецца выяўленне нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў, іншых грубых парушэнняў.
Каментары