Грамадства

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага

У Львове прадставілі дакументальную фотавыставу «Полк Каліноўскага: Доўгая дарога дадому». Яна распавядае пра баявы шлях беларускіх добраахвотнікаў у складзе Сіл абароны Украіны і іх імкненне вярнуцца на радзіму, дзе зараз ім пагражае небяспека, піша Hromadske.

Экспазіцыю адкрылі ў Доме воіна. Большасць фотаздымкаў размясцілі на кардонных скрынях — яны сімвалізуюць пастаянныя пераезды байцоў і іх жыццё далёка ад дома.

«Скрыні, якія вы бачыце на выставе, сімвалізуюць наш шлях дадому. Гэта значыць, што цяпер мы знаходзімся не дома, а ў падвешаным стане, у рэжыме пастаянных пераездаў. Гэта сімвал пераездаў. На гэтай вайне мы сабралі вельмі вялікі багаж, з якім усё ж вернемся дадому», — расказаў пра ідэю выставы добраахвотнік Палка Каліноўскага Канстанцін Сушчык з пазыўным Кос.

Фотаздымкі адлюстроўваюць баявы шлях падраздзялення:

  • Абарону Кіеўшчыны вясной 2022 года. Пасля баёў за Бучу і Ірпень добраахвотнікі накіраваліся на поўдзень.
  • Удзел у баях на Мікалаеўшчыне і контрнаступленні на Херсоншчыне.
  • Пазней — баі за Севераданецк і Лісічанск на Луганшчыне, Бахмут і Часаў Яр на Данеччыне, а таксама на Харкаўшчыне.
  • І нарэшце, Запарожскі кірунак, дзе Полк ваюе цяпер.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць