У Мінску сутыкнуліся Alfa Romeo і Belgee. Чатырох чалавек павезлі ў бальніцы
Аварыя адбылася ўвечары 14 лістапада на вуліцы Ангарскай каля будынка №60А. Паводле ДАІ, кіроўца Alfa Romeo не саступіў дарогу Belgee.

За рулём Alfa Romeo быў 32‑гадовы мужчына. Як паведамляе ДАІ, ён не прапусціў аўтамабіль Belgee, які рухаўся па галоўнай дарозе — аўтамабілі сутыкнуліся.

Абодвух кіроўцаў і двух пасажыраў Belgee шпіталізавалі. Кіроўцу Belgee і яго пасажырам — па 35 гадоў.
Каментары