Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію
Гэта зроблена для таго, каб літоўскія працадаўцы і надалей маглі прыцягваць неабходных ім работнікаў з Беларусі, паведамляе прэс-служба МУС Літвы.

З 1 лістапада 2026 года падаць заяву на атрыманне часовага дазволу на жыхарства ў Літве праз падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг у Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане будзе немагчыма.
Такое рашэнне прыняў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас. Прычынай названыя пагрозы інтарэсам дзяржаўнай бяспекі.
Адначасова Літва стварае магчымасць для грамадзян Беларусі падаваць заявы на часовы дазвол на жыхарства праз падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг у Арменіі і Грузіі. Гэта зроблена для таго, каб літоўскія працадаўцы і надалей маглі прыцягваць неабходных ім работнікаў з Беларусі.
Без такой магчымасці пасля ўступлення ў сілу зменаў у заканадаўстве аб прававым становішчы замежнікаў з 1 лістапада беларускія грамадзяне больш не маглі б прыязджаць у Літву для працы, сцвярджае літоўскае МУС.
У выніку ў абноўленым спісе замест 31 краіны застанецца 27. У 22 з іх можна будзе падаваць заявы на часовы дазвол на жыхарства ў Літве на падставе працы.
Магчымасць падаваць заявы на часовы від на жыхарства праз знешніх пастаўшчыкоў паслуг, знаходзячыся за межамі Літвы, з'явілася з 1 студзеня 2023 года.
Раней паведамлялася, што для працаўладкавання беларусаў у Літве маглі ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы, паколькі паводле новых правілаў, якія ў Літве прынялі яшчэ ў маі, падаць хадайніцтва ў Дэпартамент міграцыі на атрыманне часовага ДНЖ на падставе працы або вучобы можна толькі пры наяўнасці:
- дзейнага ДНЖ або выдадзенай Літвой нацыянальнай візы;
- дзейнага ДНЖ іншай краіны ЕС або краіны Шэнгенскай зоны;
- або законных падстаў для бязвізавага знаходжання.
Гэта азначала, што замежнікі, якія прыедуць у Літву з шэнгенскай візай або нацыянальнай візай іншай дзяржавы пасля 1 лістапада 2026 года, не змогуць падаць хадайніцтва аб выдачы дазволу на пражыванне ў Літве на падставе працы або навучання праз Дэпартамент міграцыі.
Для таго, каб абысці гэта абмежаванне, у рашэнні міністра ўнутраных спраў Літвы і прадугледжаная агаворка для беларусаў.
У Літве ўсё менш беларусаў з ДНЖ, але адток меншы, чым год таму
Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада
22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы
Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
В местном литовском мигрейшене работать некому?
Забараніце ўжо і супакойцеся.