Усяго патроху22

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ

У мінулым каты Пруша і Азур — бяздомныя жыхары беларускіх вуліц, якіх адтуль забралі валанцёры. Сёння ж яны вядуць раскошны лад жыцця, якому пазайздросціць і чалавек.

Уладлена і яе гадаванцы — пяцігадовы Пруша і Азур, які ў маі адзначыў свой першы год.

Дзякуючы мінчанцы Уладлене, якая іх прытуліла, Пруша і Азур наведваюць сталічныя кафэ, здымаюцца ў рэкламе, маюць гардэроб для ўсіх сезонаў і нават адпачываюць у санаторыі. Пра ўсё гэта жанчына расказвае ў сваіх сацсетках.

Новы дзень катоў амаль ніколі не падобны да папярэдняга: вось яны ў кавярні з кавай і дэсертам на стале, а вось пайшлі на шопінг у «Дана Мол». Сёння каты могуць разам з гаспадарамі вячэраць у рэстаране французскай кухні, а ўжо заўтра лавіць захопленыя погляды мінакоў на тэрасе рыбнай установы SeaFoodBar.

View on Threads

Пры гэтым у кавярні чатырохлапыя ходзяць не толькі за кампанію з гаспадарамі — свой дзень народзін кожны з іх адзначаў па-за домам у святочным вобразе і са спецыяльным дэсертам і свечкай у свой гонар.

Фота тут і далей: інстаграм @catprusha

Быць кампаньёнамі Уладлена пачала прывучаць катоў з самага маленства. Нешта пра дрэсіроўку прачытала ў працах Юрыя Куклачова, але агулам тыя вельмі хутка асвоіліся ў багемным ладзе жыцця. І нават адзенне, якога ў іх ужо цэлая калекцыя, для іх зараз — звычайная паўсядзённасць.

У кожнага з катоў у кватэры маецца свая невялікая шафа з уборамі. З такім пасагам яны ўжо не раз перамагалі ў тэматычных конкурсах на званне «Самага стылёвага гадаванца».

Частку адзення для гадаванцаў Уладлена замаўляе ў беларускіх майстроў. А нешта перашывала сама з касцюмаў для сабак, бо для іх выбар у крамах большы.

Дзякуючы дрэсіроўцы, каты не толькі сталі таварышамі для шпацыру, але і пачалі акторскую кар’еру.

Так, Прушу, напрыклад, можна пабачыць у навагодняй рэкламе «Свету танкаў» ад «Лесты». Таксама ён здымаўся ў іншых прома-роліках гэтай кампаніі. Браў удзел кот і ў здымках сацыяльных відэа, рэкламаваў корм.

Яго малодшы «брат» у сілу свайго ўзросту мае меншы акцёрскі досвед, але ён ужо ёсць: Азур паспеў паўдзельнічаць да рэкламы брэнда адзення Nelva.

Што важна, з ганарараў катоў Уладлена абавязкова пераводзіць частку грошай бадзяжным жывёлам.

Каментары2

  • Пруша
    10.10.2026
    За халяўную ежу і дах над галавою якія толькі здзекі ад гэнай “клапатлівай мамкі” не церпім… і шмоткі гэтыя непатрэбныя, і рэстараны шумныя і ўсялякія іншыя глупствы…
  • Селэч
    10.10.2026
    Я люблю собак, всегда готов погладить сразу несколько котов...

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта13

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта13

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць