Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
Сяргей Разанка правёў у беларускіх турмах мінімум 17 гадоў — за некалькі заходаў. Мужчына пайшоў на вайну, каб зарабіць.

Праект «Хачу знайсці», які дапамагае сваякам расійскіх вайскоўцаў шукаць зніклых без вестак, апублікаваў відэа з беларусам Сяргеем Разанкам. 53‑гадовы мужчына трапіў у палон ва Украіне.
Крымінальная біяграфія ў Разанкі вельмі насычаная. Згодна з судовымі выпіскамі з базы «Belpol», свой першы вялікі тэрмін ён атрымаў яшчэ ў 1995 годзе. Тады Брэсцкі абласны суд адправіў яго за краты на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Сярод артыкулаў абвінавачвання — рабаванне і завалоданне чужымі грашыма з прымяненнем гвалту. Мужчына выйшаў на свабоду ў 2001 годзе дзякуючы дзвюм амністыям.
Але на волі ён прабыў нядоўга і неўзабаве зноў пачаў вандраваць па папраўчых установах, бо ў 2002‑м здзейсніў рабаванне. Даныя Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паказваюць, што мужчына адбываў пакаранне з 2003 па 2007 год у гродзенскай турме №1 і, адпаведна, працаваў там жа.
Пазней, з 2010 па 2016 год, ён знаходзіўся ў папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах, адкуль вызваліўся па заканчэнні тэрміну.
Як менавіта беларус апынуўся на фронце ва Украіне, дакладна невядома. Імаверна, пасля апошняга вызвалення ён з'ехаў у Расію, дзе мог зноў трапіць за краты і завербавацца ў штурмавыя атрады Мінабароны ці падпісаць кантракт самастойна, што ў выніку і прывяло яго ў палон.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары