Свет55

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый

Напрыканцы верасня ЗША прапаноўвалі Расіі тры эканамічныя саступкі ў абмен на частковае спыненне агню — у энергетычнай сферы або на моры. Пра гэта паведамляе The New York Times. Паводле інфармацыі выдання, украінскіх чыноўнікаў здзівіла, наколькі далёка Вашынгтон быў гатовы зайсці ў перамовах з Масквой.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Анкорыджы 15 жніўня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

Амерыканскія перамоўшчыкі Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф прапанавалі размарозіць мільярды даляраў расійскіх дзяржаўных актываў. Гэтыя сродкі разглядаліся як аванс за частковае перамір’е, а не як узнагарода за выкананне дамоўленасцяў.

Другой прапановай было вяртанне да плана продажу часткі расійскай нафтавай кампаніі «Лукойл» групе інвестараў з Блізкага Усходу. Сярод іх ёсць людзі, якія маюць дзелавыя сувязі з амерыканскімі перамоўшчыкамі.

Трэцяя прапанова прадугледжвала дазвол Беларусі экспартаваць калійныя ўгнаенні.

Кіеў не адхіляў гэтыя прапановы напрамую, але патрабаваў гарантый. Украінскі бок прапаноўваў, каб на кожны даляр размарожаных расійскіх актываў Украіна атрымлівала такую ж суму. Іншым варыянтам было абавязацельства ЗША аказаць Украіне дадатковую вайсковую дапамогу ў выпадку парушэння перамір’я.

Аднак перамовы зайшлі ў тупік. Украінская дэлегацыя прыляцела ў Маямі на сустрэчу з Кушнерам і Уіткафам, але ў гэты час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп доўга размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным і абвясціў пра дамоўленасць адносна паставак расійскага дызельнага паліва на амерыканскі і сусветны рынкі.

Паводле інфармацыі выдання, Масква, відаць, не прапанавала нічога ўзамен. Неўзабаве памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што расійскія ўлады яшчэ падумаюць, калі аднаўляць перамовы.

Былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніэл Фрыд у каментары The New York Times адзначыў, што Расія не зацікаўленая ў дыпламатыі і чакае больш выгадных прапаноў ад Захаду. Паводле яго слоў, калі за Расіяй пачаць «бегаць», яна будзе толькі чакаць, пакуль ёй прапануюць яшчэ большыя саступкі.

9 кастрычніка Трамп пасля тэлефоннай размовы з Пуціным дамовіўся пра пастаўкі сотняў тысяч тон расійскага дызельнага паліва. Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію, якая дазваляе продаж і імпарт расійскага дызелю да 7 красавіка 2027 года.

Паводле інфармацыі выдання Axios, дамоўленасць была дасягнутая пасля таго, як Украіна адмовілася спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў рашэнне Вашынгтона, назваўшы яго слабым.

Каментары5

  • для рыжей бестии, украинцы , - разменная монета
    10.10.2026
    Боже мой, путин поставил задачу уничтожить Украину, уничтожить украинцев, а рыжая бестия пробует его подкупить, чтобы тот отказался от своей задачи.
    Это же каким недалёким надо быть ?
    На выходе имеем только усиление террористических ударов русских по жилым кварталам украинских городов и больше - НИ-ЧЕ-ГО!
    Да ещё дают подзаработать на войну!
    Поговаривают, что администрация трампа витает в облаках с идеей оттянуть РФ от Китая за счёт скармливания путину Украины и всего, постсоветского пространства в Восточной Европе, не хотят ни развала экономики РФ, ни потери власти путиным.
  • Сьвіслацкі жабец
    10.10.2026
    Ну то бок зняцьцё санкцыяў з "беларускага" калію - гэта не адрываньне Лукашэнкі ад Расеі, а наўпроставае зьніжэньне выдаткаў Масквы, каб Лу і Пу было камфортней далей існаваць і ціснуць Украіну. Яшчэ у Трампа цяпер халодная вайна з Эўразьвязам - гэта таксама трэба ўлічваць. Правакацыі ад ФСБ-КДБ тут выглядаюць вельмі дарэчнымі.
    Відаць, усе гэтыя перамовы ніколі не былі пра Беларусь, а тым больш пра нейкую "адлігу". Пару соцень людзей вызвалілі чыста для піяру, але градус рэпрэсій мабыць нават узрос.
  • Агент "Краснофф"
    10.10.2026
    Мне дайця пабольше прэмий, я вам и не такое адчабучу :D

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць