Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову
«Мне больш не па дарозе з беларусамі. Слава вялікай Польшчы! Межы да 1939 года вярнуць бы, блін», — кажа Віталь Бандарук.

Па прапагандысцкіх каналах распаўсюджваецца дзіўнае відэа з былым палітвязнем Віталём Бандаруком, які спрабаваў сябе як блогер Палітзэк Віцёк. У эмацыйным роліку той не стрымлівае сябе:
«Я ненавіджу беларускую мову, ненавіджу. Пакуль гэтыя пачвары яб**ыя, б**дзь, базараць на гэтай мове, я на ёй базарыць не буду. Цьху, б**дзь, яб**ая беларуская мова н**уй! Слава вялікай Польшчы! Межы да 1939 года вярнуць бы, блін».
Сам Бандарук паведаміў «Нашай Ніве», што тое відэа сапраўднае і адлюстроўвае яго цяперашнія погляды. У фэйсбуку Віталь піша падобныя па сэнсе пасты, а на яго старонцы ў ютубе — велізарны польскі сцяг.
Днямі мужчына расказаў у пасце, што такія думкі ў яго з’явіліся ў сувязі з турэмным досведам:
«Хаця я нарадзіўся ў Брэсце і тэарэтычна з’яўляюся беларусам, але пасля таго, як я правёў чатыры з паловай гады ў няволі рэжыму Лукашэнкі, я цалкам зразумеў, хто такія беларусы. І больш мне з імі не па дарозе.
Гэта людзі, якія не ведаюць, што такое свабода і як быць вольным народам. Палякі супер: гэта народ, які любіць свабоду, і па дарозе мне толькі з імі».

51‑гадовы Віталь Бандарук — блогер з Брэста. У свой час купіў хату ў вёсцы ў Камянецкім раёне і перабраўся туды жыць. Відэа з вёскі не карысталіся асаблівай папулярнасцю, падпісчыкаў было каля 1000 чалавек. Але пасля першых інтэрнэт-поспехаў узнік канфлікт з мясцовымі ўладамі.
У 2021‑м Бандаруку прысудзілі пяць гадоў зняволення. Абвінавачвалі яго па пяці артыкулах: распальванне варожасці, паклёп на Лукашэнку, абраза яго ж, здзек з дзяржаўных сімвалаў і абраза прадстаўніка ўлады.
11 верасня 2025 года, за тры месяцы да сканчэння тэрміну, Бандарука вывезлі ў Літву.
На свабодзе былы палітвязень далучыўся да крытыкаў дэмакратычных сілаў. Бандарук некалькі разоў удзельнічаў у стрымах блогера Сяргея Пятрухіна.
На адным з іх Бандарук абураўся, што вызваленых палітвязняў рассялілі па нейкіх хостэлах, а нумары ў гатэлі нібыта прапанавалі толькі набліжаным да кіраўніцтва апазіцыі. Рабіў ён гэта, якраз седзячы ў выдадзеным яму нумары ў гатэлі Вільні.
З часам Віталь перабраўся ва Уроцлаў. Ён запісаў відэа, дзе расказаў, што Пятрухін дапамагаў яму з жыллём і ежай. Па стане на ліпень 2026 года Бандарук з Пятрухіным разам здымалі кватэру.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары