Грамадства22

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі

А іспанскія «маці» і «бацька», аказваецца, больш за чвэрць стагоддзя захоўвалі апошні ліст беларускага школьніка.

Дзяніс Кур'ян. Тут і далей фота з яго інстаграма

Бізнэсмен і тэлевядучы Дзяніс Кур’ян падзяліўся ў інстаграме, што нядаўна гасцяваў у іспанскай сям’і, да якой прыязджаў на аздараўленне ў школьныя гады. Праўда, цяпер ужо са сваімі жонкай і дачкой — але «маці» і «бацька» радуюцца ўсім як родным.

Упершыню Дзяніс прыехаў да Аніты і Манола ў 1996 годзе — тады яму было ўсяго 12 гадоў. Згадвае, што вельмі ўсяго саромеўся, бо ніколі раней не выязджаў за мяжу. Яшчэ і ні слова не ведаў на іспанскай — але за месяц прыйшлося яе засвоіць, бо ніякай іншай мовы ніхто ў сям’і не ведаў.

«Тут я зразумеў, як гэта, калі безумоўна любяць і прымаюць такім, які ёсць. А яшчэ шмат цёплых і эмацыйных зносін», — напісаў Дзяніс.

У 1998 годзе сям’я зноў запрасіла да сябе беларускага хлопчыка. Нейкі час падтрымлівалі сувязь праз звычайную пошту. Але ж у выніку ўсе нітачкі абарваліся.

Праз 27 гадоў Дзяніс знайшоў гасцінных людзей праз інстаграм. І тады ж — у 2025 годзе — адправіўся да іх ужо са сваімі старэйшымі дзецьмі. З гэтай нагоды іспанцы зрабілі сапраўднае свята. Аніта прадэманстравала шкатулку, інкруставаную саломкай, якую беларускі хлопчык прывёз у падарунак калісьці. А шчаслівы бізнэсмен паўтараў на старых месцах фота свайго дзяцінства.

Дзяніс абяцаў, што больш ніколі не згубіцца. І сапраўды цяпер штогод прыязджае ў Іспанію ў госці «на аздараўленне». Днямі ён паказваў у сторыс сваю чарговую паездку.

З замілаваннем Кур’ян чытаў апошні ліст, які даслаў сям’і пры канцы 90-х: у ім ён пісаў пра сваю новую дзяўчыну Маргарыту, якая «вельмі прыгожая і вельмі падабаецца». Падпісчыкам ён прызнаўся, што праз столькі гадоў сам не можа згадаць, пра якую ж прыгажуню ідзе гаворка.

Зрабіў рэпартаж Дзяніс і з лецішча, дзе адпачываў у дзяцінстве: «Агарод майго іспанскага таты. Гэта хурма, там вось алівачкі. Тут быў вінаград і хутка будзе файнае вінішка ўраджаю 2026 года. Лаўровы лісцік — можна ў супчык. Памідоркі падобныя да нашых. Толькі нашы ў цяплічцы, а гэтыя вось на загоне. Вось гэтыя палеткі — гэта ўсё манга, шмат-шмат манга».

Дзяніс распавёў, што раней неяк саромеўся іспанскай традыцыі цалавацца тройчы, а цяпер лічыць гэта вельмі кранальным. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Стыдно і больно
    08.10.2026
    Як жа мае рацыю Зянон Пазняк пра антыбеларускі рэжым у Еўропе! Нейкі прыкарытнік Дзянік Кур'ян ездзіць свабодна туды-сюды, а простым людзям нават візы не атрымаць.
  • )))
    08.10.2026
    сийчас заплачю.....

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць