Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз
Дзевяцігадовы кітайскі хлопчык Сюэньі Гэн зноў стаў рэкардсменам свету ў хуткаснай зборцы кубіка Рубіка. Ён сабраў кубік 3×3×3 за 2,51 секунды, абнавіўшы папярэдні сусветны рэкорд.

Сюэньі Гэн падчас усталявання папярэдняга рэкорду. Фота: baike.baidu.com
Сюэньі Гэн ужо меў званне рэкардсмена: упершыню ён паставіў рэкорд ва ўзросце сямі гадоў. У 2025 годзе на вясновых спаборніцтвах WCA па кубіку Рубіка ў Шэньяне ён сабраў кубік за 3,057 секунды.
Пазней гэты вынік пераўзышоў іншы дзевяцігадовы ўдзельнік — паляк Тэадор Зайдэр, якому ўпершыню ўдалося сабраць кубік менш чым за тры секунды: за 2,76 секунды. Цяпер Гэн палепшыў гэты вынік яшчэ на чвэрць секунды.
Каментары