Грамадства77

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі

Былы палітвязень Мікола Дзядок паведаміў у сацсетках пра выхад сваёй кнігі пад назвай «Тэхналогіі контррэвалюцыі». Ягоная ўжо другая пасля выхаду з-за кратаў кніга (першая была пра гродзенскую турму) выйшла ў выдавецтве «Камунікат».

«Дзяржаўны апарат змог перамагчы ў 2020 годзе ў значнай ступені таму, што людзі, якія сутыкнуліся з рэпрэсіўным інструментарыем, нічога пра яго не ведалі. І былі не толькі напужаныя гэтым невядомым арсеналам, але і не ведалі, што яму супрацьпаставіць.

Улада, як бачым, праяўляецца не толькі ў дубінках, яна праяўляецца ў тым ліку ў манаполіі на веды.

У гэтай кнізе я пастараўся, наколькі мог рознабакова, разглядзець усе метады, сродкі і падыходы, якімі аўтарытарная дзяржава распраўляецца з грамадзянскай супольнасцю, пратэстам і самаарганізацыяй. У аднайменным эсэ я каталагізаваў і даў прыклады літаральна па ўсіх элементах гэтай разбуральнай працы: ад катаванняў да медыйных скандалаў. Ад адзіночных камер да распаўсюду чутак. Бо ва ўсіх у іх адна мэта — захаванне кантролю.

У ёй ёсць як больш мастацкія эсэ (напрыклад, «Дзяржава-ферма» — метафара аб тым, чаму Лукашэнка не збіраецца сыходзіць, нават калі 99% беларусаў прагаласуюць супраць яго), гэтак і больш даследчыя, як ужо згаданыя «Тэхналогіі контррэвалюцыі» і эсэ «Сямейныя каштоўнасці і аўтарытарызм» — аб тым, з якой мэтай рэжым так зацята прапагандуе гэтыя самыя сямейныя каштоўнасці (спойлер: да сям’і як каштоўнасці ім справы няма).

Крыху асобна ад усіх стаіць фінальнае эсэ: мой шчыры расповед пра 15 гадоў супрацьстаяння з ГУБАЗіКам. Многае з таго, што я там выклаў, я яшчэ ніколі і нідзе не казаў», — прадстаўляе сваю кнігу аўтар.

Неўзабаве плануюцца прэзентацыі гэтай кнігі: 24 кастрычніка ў Беластоку, 25‑га — у Варшаве, а 7 лістапада — у нямецкім Брэмене. Спіс прэзентацый, як абяцае Мікола Дзядок, будзе папаўняцца.

Каментары7

  • Filipp
    08.10.2026
    Дзякуй Міколе за працу!
  • ...
    08.10.2026
    Вельми неабходна гэтыя веды папулязаваць, кали яны застануцца на палицах, мы зноу рызыкуем шпацыровць па граблях... Книга павинна стаць бескаштоунай у ва усех сэнсах. Аутару павинен быць сплочан грант.
  • Лол
    08.10.2026
    Янка, > Але ён не тлумачыць, якім чынам і калі гэта прывядзе да зменаў,

    То-бок Пазняк яшчэ тлумачыць відавочнае павінен жыхарам расейскай калоніі, якая ў 21-м стагоддзі памірае сярод нацыянальных дзяржаў? Ці вы з 18-га сюды пішаце? Тады так, тлумачць трэба.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну84

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну84

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць