Свет11

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС

Каля мяжы з Беларуссю плануюць пабудаваць яшчэ адну атамную электрастанцыю — Смаленскую АЭС-2. Яна будзе размяшчацца ў Смаленскай вобласці Расіі, піша «Інтэрфакс».

Смаленская АЭС. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Растэхнагляд пацвердзіў гатоўнасць «Расатама» да будаўніцтва двух новых энергаблокаў Смаленскай АЭС-2. Пра гэта паведаміла ўпраўленне камунікацый атамнай станцыі.

Камісія Федэральнай службы па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе Расіі праверыла дакументы, неабходныя для атрымання ліцэнзій на будаўніцтва першага і другога энергаблокаў. Эксперты вывучылі абгрунтаванне бяспекі, праграмы забеспячэння якасці, вынікі інжынерных даследаванняў, пытанні падрыхтоўкі кадраў, арганізацыі будаўнічага кантролю і ўзаемадзеяння з падрадчыкамі.

Акрамя таго, камісія наведала будаўнічую пляцоўку, дзе азнаёмілася з падрыхтоўчымі работамі. Праверка не знайшла недакладных звестак у прадстаўленай дакументацыі. Паводле высноў Растэхнагляду, перашкод для выдачы ліцэнзій на будаўніцтва двух энергаблокаў няма.

Смаленская АЭС-2 з двума рэактарамі тыпу ВВЭР-оптым уключаная ў генеральную схему размяшчэння аб'ектаў электраэнергетыкі Расіі да 2042 года. Сумарная ўстаноўленая магутнасць станцыі складзе 2,4 ГВт. Яе будаўніцтва павінна забяспечыць паступовую замену дзейных энергаблокаў Смаленскай АЭС па меры заканчэння тэрмінаў іх эксплуатацыі.

На цяперашнім этапе на будаўнічай базе ўзводзяць будынкі арматурнага цэха, заказчыка і генеральнага падрадчыка, а таксама сталовую. Пракладаюцца дарогі і інжынерныя сеткі, закладваюцца падмуркі для бетоннай гаспадаркі і іншых аб'ектаў, ствараецца электрасеткавая інфраструктура.

Наступным этапам павінна стаць атрыманне заключэння Галоўнай дзяржаўнай экспертызы па праектнай дакументацыі асноўнага перыяду будаўніцтва абодвух энергаблокаў. Яго чакаюць да 15 снежня 2026 года.

Каментары1

  • Час ідзе
    05.11.2026
    He пабудуюць...да гэтага часу у́жо не будзе маньякау́-бесау́ праклятых шеломова-путина ды лукашенко. А мабыць і рф таксама не будзе

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну65

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту28

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну65

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць