Эканоміка11

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС

Астравецкае ЗАТ «БелАтамСервіс» падпісала кантракт на мантажнае суправаджэнне пусканаладачных работ на першым і другім энергаблоках атамнай электрастанцыі «Аккую».

Астравецкае ЗАТ «БелАтамСервіс» падпісала кантракт на мантажнае суправаджэнне пусканаладачных работ на энергаблоках № 1 і 2 турэцкай АЭС «Аккую».

«Аккую» стаіць на міжземнаморскім беразе каля вёскі Бююкэджэлі ў правінцыі Мерсін, прыкладна за 120 кіламетраў на захад ад самога Мерсіна і за сотню кіламетраў праз мора ад Кіпра, што выклікае пратэсты апошняга. 

Будаўнічая пляцоўка першай турэцкай АЭС «Аккую». Фота: Wikipedia.org 

Станцыю мерыліся будаваць яшчэ ў сярэдзіне 1970-х, але Турцыя дзесяцігоддзі не магла знайсці выканаўцу. Абвешчаны ў 2008‑м міжнародны тэндар праз крызіс сабраў адзіную прапанову і быў скасаваны.

У выніку туркі дамовіліся з «Расатамам» наўпрост на асаблівых умовах: Расія будуе станцыю за свае грошы, а Турцыя абавязуецца выкупляць электраэнергію па фіксаванай цане цягам 15 гадоў. 

Будавалі «Аккую» доўга і цяжка. Першы блок заклалі яшчэ ў 2018-м, паліва прывезлі ў 2023-м. Частыя змены падрадчыкаў выніку прывялі да таго, што запуск адклаўся да 2026‑га — і не факт, што сёлета станцыя запрацуе.

Абсталяванне на «Аккую» падобнае да таго, якое працуе на Астравецкай АЭС. Таму беларусы і былі абраныя для кантролю за пуска-наладачнымі работамі. 

Беларуская дачка «Расатама» будзе правяраць і тэставаць турэцкія энергаблокі ў розных сітуацыях перад падключэннем станцыі да энергасеткі і шукаць недаробкі. 

Замоўца работ — АТ «Расатам Сервіс». 

Тым не менш, аплата за кантракт прыйдзе ў Беларусь. Астравецкая кампанія, у якой, паводле апошняй дакументацыі, працуе 25 чалавек, атрымае 7,5 мільёна рублёў. 

Каментары1

  • Аккую
    08.09.2026
    И название подходящее придумали)
    Осталось выучить слова "абонемент" и "Чернобыль")

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць