Каментары да артыкула

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі

  • Янка
    08.10.2026
    Пазняк заяўляе, што знутры з рэжымам Лукашэнкі нічога зрабіць нельга. Таму прапануе тым, хто застаецца ўнутры, інвеставаць свае абмежаваныя рэсурсы выключна ў нацыянальна-арыентаваныя паводзіны. Але ён не тлумачыць, якім чынам і калі гэта прывядзе да зменаў, узгадваючы толькі неабходную умову - паслабленне Расеі да ўзроўню, калі той стане не да кантролю за Беларуссю. Ва ўмовах агрэсіўнага дзяржаўнага ціску на беларушчыну для масавага абывацеля гэта выглядае заклікам да ірацыянальнага дзеяння, таму і не атрымлівае масавай падтрымкі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Ідэалагічна ж гэта пасіўны фаталістычны падыход, які культывуе ў беларусах пачуццё бездапаможнасці і пазбаўляе іх суб'ектнасці. Маўляў вы не змагайцеся, бо зарана, і 2020 нібыта даказаў маю зянонаўскую слушнасць. Гэта як мець аўтамабіль у гаражы, небясплатна падтрымліваць ўсю гэту гаспадарку у працаздольны стане, нават часам ціхенька заводзіць яго, калі ніхто не бачыць. Зрэшты ніколі з гаража не выязджаць, бо няма сігнала ад Зянона, а таму зарана. Больш за тое, хто і як будзе вызначаць, што час надыйшоў - Пазняк таксама ня кажа. Уласна Пазняк ужо даволі стары, а праз ягоную схільнасць да аўтарытарызму ён не вырасціў сабе змену. І галоўнае - а ці застануцца з падобным падыходам суб'ектныя беларусы, а ня шэрая бездапаможныя маса, якая ў крытычны момант насуперак усім заклікам вырашыць, што і цяпер таксама зарана?
    Дзядок з ягоным практычным досведам прапануе сістэмна вывучаць ворага, што дае магчымасць выпрацоўваць дакладныя метады масавага супрацьдзеяння рэжыму як звонку, так і знутры. Канешне, гэта ня ёсць нейкай сярэбранай куляй, але ў спалучэнні з іншымі дзеяннямі, у тым ліку беларускіх дэмакратычных інстытутаў у выгнанні, гэта стварае склад актыўнага падыходу да зменаў у Беларусі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць