Грамадства44

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі

У Фрунзенскае РУУС Мінска звярнуўся прадстаўнік сталічнай кампаніі, якая займаецца продажам аўтамабіляў з прабегам. Падчас рэвізіі ў фірме выявілі буйную недастачу — каля 180 тысяч рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: David Zalubowski / AP

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 25‑гадовага мінчука, які працаваў таксістам. Як высветлілі сілавікі, раней мужчына займаўся перапродажам аўтамабіляў і добра ведаў парадак іх куплі і продажу. Акрамя таго, у кампаніі працаваў ягоны знаёмы, ад якога ён атрымліваў інфармацыю пра ўнутраную працу фірмы.

Па матэрыялах следства, мінчанін пачаў набываць у гэтай кампаніі аўтамабілі з прабегам, афармляючы дамовы на сваіх былых кліентаў і выкарыстоўваючы копіі іх дакументаў. Пасля атрымання рахунку ён пералічваў толькі частку неабходнай сумы, а затым з дапамогай графічнага рэдактара змяняў даныя ў плацежнай квітанцыі, пазначаючы ў ёй поўны кошт аўтамабіля.

Падробленую квітанцыю мужчына выстаўляў супрацоўнікам кампаніі, пасля чаго забіраў машыну. Такім спосабам ён атрымаў 12 аўтамабіляў, якія пазней прадаваў праз спецыялізаваную інтэрнэт-пляцоўку.

Каб сілавікі не змаглі выйсці на яго след, пры размяшчэнні аб'яў мужчына выкарыстоўваў SIM-карты, якія пасля знішчаў.

Затрыманы расказаў, што грошы, атрыманыя ад продажу аўтамабіляў, ён траціў на пагашэнне даўгоў і набыццё новых машын.

Па факце здарэння завялі крымінальную справу па артыкуле аб махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Каментары4

  • Абы-што
    07.10.2026
    Хітрая схема - гэта калі не спалілі. А тутака - звычайная.
  • тумак
    07.10.2026
    25 год, наіўны жулік, такі схематоз у 2026 годзе не спрацуе. Ты ж хадзіў забіраць аўто з салона, дзе паўсюль камеры, вылічыць цябе па твары справа тэхнікі. А яшчэ сімкі знішчаў, не здіўлюся, што набытыя на сваё імя...З ўсімі сімкамі на адзін тэлефон з імэем. Пры тым што па логах мабільны аператар прабье любы номер, тэлефон і месца яго знаходжання. Ну нічога, ў турме махляры з досьведам навучаць яго метадам сучаснага махлярства.
  • Ізноў
    08.10.2026
    І як яго знайшлі? Вы ў крымінальных навінах заўсёды прапускаеце самае цікавае

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі3

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства106

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць