Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу
У 20‑гадовага айчыннага гросмайстра 85‑ы радок.

Дзяніс Лазавік
Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік упершыню ў кар’еры ўвайшоў у сотню найлепшых шахматыстаў свету. Пасля абнаўлення рэйтынгу ФІДЭ 19‑гадовы беларус падняўся адразу на 85‑е месца.
Зараз у актыве Лазавіка 2636 рэйтынгавых балаў. Яшчэ месяц таму ён знаходзіўся за межамі першай сотні — у верасні займаў 104‑е месца.

Першае месца ў сусветным рэйтынгу па-ранейшаму займае Магнус Карлсен з 2823 баламі.

Каментары