У сусветны рэйтынг універсітэтаў Times Higher Education World University Rankings 2027 увайшлі два беларускія ўніверсітэты — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ).

Для БДМУ гэта стала першым трапляннем менавіта ў асноўны сусветны рэйтынг Times Higher Education. Медыцынскі ўніверсітэт апынуўся ў катэгорыі 2001+, куды ўваходзяць установы, якія знаходзяцца за межамі асноўнай ранжыраванай групы. У гэтай жа катэгорыі прадстаўлены БДУ.
Рэйтынг Times Higher Education за 2027 год ахоплівае больш за 2200 універсітэтаў са 118 краін і тэрыторый. Такім чынам, беларускія ўніверсітэты ўвайшлі ў асноўную міжнародную табліцу, якая параўноўвае вышэйшыя навучальныя ўстановы з розных краін свету.
Першае месца ў сусветным рэйтынгу заняў брытанскі Оксфардскі ўніверсітэт. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Прынстанскі ўніверсітэт і Стэнфардскі ўніверсітэт з ЗША, а таксама Кембрыджскі ўніверсітэт з Вялікабрытаніі. Такім чынам, усе пяць першых пазіцый сёлета занялі ўніверсітэты толькі дзвюх краін — Вялікабрытаніі і ЗША.
Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ
«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі
«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ
Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары