Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка
Мінчанка Таццяна, якая хацела пачакаць дачку з канцэрта ў гімназіі, плача, калі расказвае пра публічную знявагу з боку дырэктара.

Пра абуральны выпадак беларуска распавяла ў трэдсах. Дачка Таццяны вучыцца ў сталічнай гімназіі №4. Жанчына кажа, што звычайна не заходзіць у навучальную ўстанову — чакае дзіця на дварэ, каб потым адвезці на гурткі ці дамоў. Апошні раз Таццяна была ў будынку гімназіі, калі святкавалі Масленіцу.
Але ж у пятніцу Таццяна чакала дачку гадзіну — у гімназіі ішоў канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. У нейкі момант жанчына папрасіла вахцёра прапусціць яе ў залу. Маці, якая сама раней была настаўніцай беларускай мовы, не бачыла ніякай крамолы ў тым, каб паглядзець дзіцячы канцэрт.

Дырэктар гімназіі, былы чыноўнік Андрэй Гоцман ператварыў свята ў цырк.
Чытайце пра Гоцмана: Дырэктарам мінскай беларускамоўнай гімназіі прызначылі дырэктара рускамоўнай школы

«Дырэктар пры ўсіх мяне выгнаў. З залы вывеў, сказаў: «Ахову зараз выклікаю». Дырэктар 4‑й гімназіі. Я кажу: «Я ваша экс-калега, я працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе». Я не чакала, што на мяне [будуць выклікаць] ахову. Яшчэ сказаў, што я яго абражала. Не, я сказала: «Не, ідзі глядзі. А я пайду сама. Мяне не трэба выганяць у Год беларускай жанчыны, настаўніцу…», — Таццяна глытае слёзы, калі ўспамінае пра непавагу.

Па словах Таццяны, дырэктар спытаў у яе, ці ведае яна, што бацькам забаронена ўваходзіць у гімназію. Яна адказала, што сапраўды не ведала пра такую жорсткую забарону.
Допіс завірусіўся. У каментарах знайшліся і іншыя людзі, якія мякка кажучы, здзіўлены паводзінамі дырэктара: «Летась быў юбілей гімназіі. Былых настаўнікаў не запрасілі. Я адпрацавала там 21 год».
Таццяна атрымала шмат падтрымкі.
Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў
Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай
Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА
«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай
Каментары