Свет33

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара

Парэшткі, якія звязваюць са славутым балгарскім царом Самуілам, знайшлі падчас археалагічных раскопак у базыліцы Святога Ахіля на востраве Прэспа. У 1965 годзе прафесар Нікалаас Муцопулас выявіў там чатыры саркафагі і антрапалагічныя матэрыялы. Апошнія гады знаходкі захоўваліся ў Музеі візантыйскай культуры ў Салоніках. Цяпер яны перадаюцца Балгарыі ў рамках пагаднення аб культурным абмене паміж дзвюма краінамі, піша Euronews.

Парэшткі Самуіла. Фота: ΑΠΕ-ΜΠΕ/ΑΠΕ-ΜΠΕ/ΑΧΙΛΛΕΑΣ ΧΗΡΑΣ

Узамен Грэцыя атрымае 48 рэліквій з манастыроў Панагія Ікасіфінісіса і Яна Прадвесніка ў Сероне, а таксама з Серонскай і Нігрыцкай мітраполіі. Да канчатковага вяртання ў месцы, адкуль гэтыя рэліквіі былі вывезеныя, яны будуць экспанавацца ў Музеі візантыйскай культуры да 5 лістапада 2026 года.

Цырымонія ўзаемнай перадачы адбылася ў Салоніках у прысутнасці прэм'ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса і прэм'ер-міністра Балгарыі Румена Радзева. Падчас цырымоніі былі падпісаныя адпаведныя пратаколы аб перадачы і прыёме рэліквій.

Працэдура стала вынікам мемарандума аб узаемаразуменні, падрыхтаванага пасля шматгадовых перамоваў і рэгулярных кантактаў паміж дзвюма краінамі. Дакумент падпісалі міністры культуры Грэцыі і Балгарыі Ліна Мендоні і Яфцім Мілошаў.

Цар Самуіл (кіраваў у 997—1014 гадах, фактычна з 976 года) — правіцель Першага Балгарскага царства, вядомы сваім працяглым і драматычным супрацьстаяннем з Візантыйскай імперыяй. Дзясяткамі гадоў ён паспяхова стрымліваў экспансію Візантыі пад кіраўніцтвам імператара Васіля II і перанёс сталіцу дзяржавы на захад, у Охрыд (цяпер на тэрыторыі Паўночнай Македоніі).

У 1014 годзе ў бітве на Клейдыёне (Беласіцы) войска Самуіла было разгромлена. Васіль II загадаў асляпіць каля 15 000 палонных балгараў, пакінуўшы толькі па аднавокім павадыры на кожную сотню, каб завесці сляпых на радзіму.

Убачыўшы сваё аслепленае войска, Самуіл, як паведамляюць некаторыя крыніцы, не вытрымаў і памёр ад сардэчнага прыступу. Праз чатыры гады пасля яго смерці, у 1018 годзе, Першае Балгарскае царства канчаткова пала пад ударамі Візантыі.

Каментары3

  • Жвір
    03.10.2026
    Зьдзек нейкі. Спаганілі месца пахаваньня, а потым пагандляваліся парэшткамі спачылага манарха. Усё так хрысьціяньненька, аж цьху.
  • КВЭД 666
    03.10.2026
    У цывілізаванай Еўропе гандаль нябожчыкамі пайшоў.
  • Satan
    03.10.2026
    Тамака каля Лімана недзе машонка Данскога засталася, хай пашукаюць.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць