Яны даюць кароткатэрміновы канал сувязі для карэктавання ўдараў па цэлях.

У Кіеве могуць працаваць расейскія Mesh-рэтранслятары, якія даюць «шахедам» кароткатэрміновы канал сувязі для карэктавання ўдараў па цэлях. Пра гэта напісаў у фэйсбуку дарадца ў пытаннях развіцця тэхналагічных кірункаў абароны Украіны Сяргей «Флэш» Бяскрэснаў, паведамляе РБК-Украіна.
«За ўвесь час вайны я ні разу не памыліўся ў тэхнічных высновах і прагнозах адносна нашага ворага. Цяпер я настойваю, што ў Кіеве ўключаюцца радыёрэтранслятары Mesh суперніка», — падкрэсліў «Флэш».
З ягоных слоў, яны могуць ствараць кароткатэрміновы канал сувязі з «шахедамі».
Гэта, як мяркуе дарадца, дазваляе расіянам карэктаваць палёт беспілотнікаў непасрэдна падчас атакі.
Бяскрэснаў лічыць, што такіх прылад у сталіцы можа быць няшмат — ад аднаго да трох. Аднак выявіць іх досыць складана.
«Такія рэтранслятары цяжка знайсці, але шукаць трэба», — напісаў ён.
«Флэш» падкрэсліў, што пакуль такія прылады працуюць, цалкам закрыць Кіеў сродкамі радыёэлектроннай барацьбы будзе складана. У якасці аднаго з прыкладаў ён падаў удар па будынку СБУ.
«У момант удару ў небе не было іншых «шахедаў» — рэтранслятараў. Я таксама правёў аналіз іншых удараў па мастах Кіева і магчымасці арганізацыі далёкіх каналаў Mesh на РФ у гэтыя моманты», — дадаў ён.
Бяскрэснаў таксама звярнуў увагу на фатаграфіі ў расійскай інфармацыйнай прасторы ўкраінскіх сродкаў СПА, якія размяшчаюць на сталічных мастах. Ён адзначыў, што схаваць іх ад праціўніка фактычна немагчыма, паколькі праз такія аб'екты штодня праходзяць дзясяткі тысяч людзей.
На думку «Флэша», наяўнасць анлайн-кіравання «шахедамі» стварае пагрозу не толькі для мастоў, але і для сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Ён таксама растлумачыў, што для дакладнага знішчэння канкрэтнай апоры або грузу моста патрэбны стабільны канал кіравання беспілотнікам непасрэдна да моманту ўдару.
Каментары
))) Мой працяг наконт заяў гэтага ФлэшаБровдімадзяра іньшых аб " рэтранслятарах у РБеларусь" якія ва " усім вінны" )))
Наконт " працуют па Масква рф" ???
Больш года чуем аб розных птушках балістычных аб " стаях птушак" аб роях вось вось ..вось вось....фламігі пеліканы ..страусы павліны....
Пеўні Пракукарэкал а там хай і усходзе
Таму як у нас кажут...
Пачутае Пабачыць і памацаць..
..дЗемакрацыя )) у лепшым выпадку