Грамадства66

«Еўропе важна заставацца паслядоўнай». Ціханоўская і Барэль абмеркавалі супраціў беларусаў на міжнародным форуме ў Іспаніі

Дэмакратычная лідарка Беларусі ўзяла ўдзел у дыялогу «Беларусь: ціхі супраціў» у межах міжнароднага Форуму Ла-Тоха ў Іспаніі

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

Разам з былым высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дэмакратычны рух і супраціў беларусаў рэжыму, паведамляе яе прэс-служба.

Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама падзякавала ЕС і ЗША за падтрымку беларускіх незалежных медыя, праваабарончых арганізацый, НДА, культурніцкіх і гістарычных ініцыятыў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя перанесці сваю працу за межы краіны. Яна адзначыла, што гэтая падтрымка дазволіла беларускай грамадзянскай супольнасці захаваць свае структуры і працягнуць працу ў выгнанні.

Асобна Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць паслядоўнай палітыкі ЕС у дачыненні да дыктатур: «Можа ўзнікнуць спакуса вярнуцца да ранейшага стану рэчаў — змірыцца з дыктатурай, з Лукашэнкам, з Расіяй. Але Еўропа грунтуецца на каштоўнасцях і прынцыпах, якія яна заўсёды абараняла. Калі ад іх адмовіцца, Расія будзе выкарыстоўваць гэта як слабасць. Таму Еўропе важна заставацца паслядоўнай».

Для Форуму Ла-Тоха тэма супраціву дэмакратыі таксама мае адмысловае значэнне. У 2022 годзе галоўную прэмію форуму атрымаў украінскі народ — за абарону дэмакратыі і супраціў расійскай агрэсіі. У 2024 годзе прэмію атрымаў і сам Жазэп Барэль, дыялог з якім стаў адной з апошніх міжнародных сесій сёлетняга форуму.

Каментары6

  • Ужо Перамаглі
    03.10.2026
    Раз і назаўжды, менавіта так! Святлану прызнаюць Прэзідэнткай ААН, Еўракамісія, Біл Клінтан, Кіяну Рыўз ды весь цывілізаваны свет!
  • ЯМы97
    03.10.2026
    >супраціў беларусаў

    Як можна было абмеркаваць тое, чаго ў рэчаіснасці не існуе?
  • яты20
    03.10.2026
    ЯМы97, чего не существует? Сопротивления колхозным оккупантам? Существует и нормально работает. Люди голосуют ногами и перестают платить налоги. Вот тебе и действенное сопротивление, кстати единственно возможное. Вместо хождения с колесниковой с воздушными шариками.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць