Грамадства55

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах

Расіянін папрасіў беларусаў дапамагчы вярнуць навушнікі Apple, якія зніклі ў яго ў цягніку Мінск-Масква. Дзякуючы геалакацыі мужчына высветліў, што цяпер AirPods знаходзяцца ў Баранавічах. Беларусы жартуюць — спачатку вярніце крыж Еўфрасінні Полацкай.

Фота: AP Photo/Mary Conlon

«Паважаныя беларускія сябры! Мае навушнікі Apple скралі 27 верасня ў цягніку Мінск-Масква», — напісаў мужчына ў Трэдс.

Паводле яго, цяпер навушнікамі карыстаецца чалавек, які жыве насупраць баранавіцкага супермаркета «Карона». Да допісу расіянін прыклаў скрыншоты з праграмы «Лакатар»: прылада паказваецца ў раёне вуліцы Наканечнікава.

Сам расіянін цяпер знаходзіцца ў Кітаі і плануе вярнуцца ў Беларусь праз два месяцы. Ён пацікавіўся, як можна забраць сваю рэч, і выказаў спадзеў на «вельмі строгія законы наконт крадзяжу і незаконнага прысваення чужой маёмасці».

Некаторыя параілі мужчыну пакінуць AirPods у рэжыме згубленай прылады, каб на экране таго, хто паспрабуе імі скарыстацца, з’явіліся кантактныя даныя ўладальніка. Адзін з каментатараў расказаў падобную гісторыю: у яго скралі заплечнік з iPad, але пасля званка ў міліцыю рэчы вярнулі так хутка, што ён не паспеў даесці заказ у «Макдональдсе».

«Таму тэлефануйце ў міліцыю. Можа, вам пашанцуе, і, нягледзячы на тое, што вы за мяжой, ваш зварот прымуць», — параіў ён.

Аўтар патлумачыў, што яшчэ ў цягніку перавёў AirPods у рэжым згубленай прылады, але спяшаўся на самалёт і таму не паспеў адразу звярнуцца «ў паліцыю».

Але найбольшую падтрымку набраў каментар «Вярніце крыж Еўфрасінні Полацкай, потым пагаворым» — ён атрымаў больш за 630 лайкаў.

Знайшліся і тыя, хто быў гатовы дапамагчы больш прадметна. Адна з жыхарак Баранавічаў напісала, што знаходзіцца прыкладна за 500 метраў ад навушнікаў, але сама забраць іх не можа: «Толькі міліцыя». Калі яе спыталі, чаму б проста не схадзіць па прыладу, жанчына папрасіла дакладны адрас і заўважыла, што, мяркуючы па геалакацыі, навушнікі ўвогуле ляжаць на паркоўцы.

А некаторыя засумняваліся ў версіі пра крадзеж. 

«Можа, не скралі, а нехта згубіў?» — спыталі ў аўтара. Іншыя заўважылі, што чалавек, у якога цяпер знаходзяцца AirPods, мог знайсці іх у цягніку ці набыць у кагосьці, не ведаючы пра іх паходжанне. Таму геалакацыя сама па сабе яшчэ не даказвае, хто і пры якіх абставінах іх забраў.

Каментары5

  • %
    04.10.2026
    Найдутся еще и дурни помогать этому русскому.
  • Пум Пум
    04.10.2026
    У маскаля скрадзена - Богам дадзена
  • Ха
    04.10.2026
    AirPods - гэта варожыя навушнікі, якія праслухоўваюць скрэпных. Таму расіяне павінны карыстацца выключна магнітолай “саюз” ды саўковымі навушнікамі.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць