Выглядае, што верасень стаў пераломным месяцам на рынку нерухомасці Беларусі.

У Мінску рост цэн спыніўся
Цягам апошніх некалькіх гадоў цэны на нерухомасць у Беларусі раслі. У Мінску па прапановах квадрат пераваліў за $2500, і нават у самым танным абласным цэнтры — Віцебску — метр па прапановах пераадолеў адзнаку $1000.
Цэны раслі настолькі хутка, што цяпер сярэдні кошт метра ў Мінску на $1000 вышэйшы, чым быў у пачатку 2025 года.
Але верасень зламаў гэтую тэндэнцыю. Упершыню за доўгі час цэны ў Мінску па рэальных здзелках засталіся на ранейшым узроўні. А ў кастрычніку квадрат па прапановах нават пачаў таннець і за апошні тыдзень паменшаў на 0,6%.
Што ў абласных цэнтрах?
Квадрат імкліва даражэў не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах. Прычым тэмпы росту ў некаторых абласных цэнтрах амаль не адрозніваліся ад сталічных. Аднак вынікі верасня паказваюць, што пасля дасягнення піку цэны на нерухомасць амаль ва ўсіх абласных цэнтрах ужо пайшлі ўніз.

Так, напрыклад, у Гродне за верасень сярэдні кошт метра па рэальных здзелках упаў на 5,6% і адкаціўся да ўзроўню сакавіка 2026 года.
Пры гэтым цэны па прапановах трымаюцца на высокім узроўні і за апошні тыдзень зменшыліся ўсяго на 0,1%.
У Брэсце, дзе квадрат традыцыйна самы дарагі сярод усіх абласных цэнтраў, верасень таксама аказаўся пераломным. Упершыню за доўгі час сярэдні кошт метра па рэальных здзелках за месяц не вырас, а наадварот знізіўся на 0,7%
Па прапановах метр у Брэсце за апошні тыдзень стаў танней на 0,5%.

У Гомелі за апошні тыдзень метр па прапановах патаннеў на 1,5%. Пры гэтым колькасць кватэр у продажы, наадварот, павялічылася.
Верасень для Віцебска, які з'яўляецца самым танным абласным цэнтрам, можна назваць неадназначным. Там сярэдні кошт метра па рэальных здзелках працягнуў рост і дасягнуў $990. Але пры гэтым колькасць здзелак была на 8% меншая, чым у жніўні, і на 21% меншая, чым у верасні 2025 года.
Што да цэн па прапановах, то яны за апошні тыдзень падраслі на 0,6%.
У Магілёве цэны, можна сказаць, застылі на месцы, а па прапановах выраслі на 0,2%.
Чаго чакаць далей?
Сітуацыю нельга назваць пачаткам абвалу цэн на нерухомасць у Беларусі, паколькі для гэтага не бачна ніякіх аб'ектыўных перадумоў. Але гэта не азначае, што невялікае патанненне не можа адбывацца і далей. Эксперты рынку нерухомасці ўсё часцей схіляюцца да таго, што рост цэн ужо спыніўся і ў 2027 годзе будзе адбывацца плаўная карэкцыя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Адпаведна і тутэйшыя, які завязаныя на расейскі рынак, і расіянцы перасталі мець даляравы эквівалент.
Увесь 2025 год і да гэтага лета расейскі рубель рос са 100+ за даляр да 70. Лічы на 40+% вырас = пакупная здольнасць вырасла.
А зараз пайшоў назад - недзе 85 зараз.
Уся фантастыка.
Натуральный абсурд.